пасмя́глы і пасма́глы, ‑ая, ‑ае.
Перасохлы (пра губы, рот). Пад вачыма ў Андрэя — чорныя кругі, а губы пасмяглыя, з белым налётам па кутках. Новікаў. // Пасохлы ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца. Стаяла засуха. Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Частай яздой пратарыць, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).
2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды. За лугам патрапілі на знаёмую дарогу. За блакаду немцы яе раз’ездзілі. Ногі коўзаліся ў глыбокіх каляінах. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Займацца рамяством; быць рамеснікам (у 1 знач.). [Валодзя:] — Нам бы цяпер друкарню... Хоць бы маленькую, на шматтыражку.. Гэта справа размаху патрабуе, а мы пакуль што рамеснічаем. Новікаў.
2. перан. Працаваць без творчай ініцыятывы; быць рамеснікам (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўхе́ль,
Разм.
1. ‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць. Новікаў.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Выявіць, адшукаць каго‑, што‑н. па паху; знюхаць. Сабака ўнюхаў зайца.
2. перан. Непрыкметна даведацца пра каго‑, што‑н., высачыць каго‑, што‑н. [Платаіс:] — Мне перадалі, ..што фашысты нешта ўнюхалі і рыхтуюцца да арыштаў падпальшчыкаў. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускладні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Кніжн.
1. Зрабіць больш складаным ці вельмі складаным. Ускладніць канструкцыю машыны. Ускладніць задачу. Ускладніць заданне.
2. Зрабіць больш цяжкім. Ускладніць справу.
3. Зрабіць больш напружаным, супярэчлівым. Ускладніць адносіны. □ Як бязлітасна ўскладніла вайна такое простае, такое яснае жыццё! Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́служыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Прыслужваючы, дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. [Ананнеў:] — Гэтыя людзі зусім шчыра, не з жадання выслужыцца, а імкнучыся дапамагчы будоўлі, далі некалькі сот тэхнічных прапаноў. Галавач. Хоць дакументы ў падпальшчыкаў і былі спраўныя, але ўсякае магло здарыцца. Паліцаі ж, як сабакі, унюхваюць, каб выслужыцца. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капце́ць, капціць; незак.
Разм.
1. Тое, што і капціць (у 1 знач.). Лямпы, што віселі пад столлю, хліпалі, капцелі. Шамякін. Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа. Новікаў.
2. перан. Жыць без мэты, без справы. — Людзі горы варочаюць, а вы? .. Дармаедамі думаеце век капцець... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мажны́, ‑ая, ‑ое.
Рослы, поўны, моцнага целаскладу. Побач з мажным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой. Карпаў. Упусціўшы мужчын, мажная, раздабрэлая буфетчыца зашчапіла за імі дзверы, адышлася за стойку. Навуменка. За сталом сядзелі трое ў ваенным, і ўсе трое былі мажныя, самавітыя, сур’ёзныя. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстэ́рства, ‑а, н.
1. Прафесіянальны занятак; рамяство. Цяпер сотні кваліфікаваных рабочых будавалі новы горад на Дзвіне, вучылі моладзь майстэрству, вытрымцы і настойлівасці. Грахоўскі.
2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой‑н. галіне. [Жан:] — Мне вядома ваша майстэрства рабіць дакументы.. Даводзілася бачыць вашу работу. Выдатная, нічога не скажаш. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)