прамкамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прамысловы камбінат — аб’яднанне дробных прадпрыемстваў. Мірон Іванавіч запытаў Астапа, ці быў ён на лесапільні, якая ўваходзіла ў раённы прамкамбінат. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Работніца, якая займаецца мыццём бялізны. Калі была [Рога] на катарзе, дык ёй даводзілася доўга працаваць прачкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыўзня́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прыўзнятага; прыўзняты настрой, уздым. Ад усёй яго постаці павявала крыху ўрачыстасцю і святочнай прыўзнятасцю. Лынькоў. Уся прыўзнятасць Турсевіча раптам апала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́брычка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да фабрыка; невялікая фабрыка. [Камерсант:] — Ад усёй фабрычкі засталіся ў нас адны ўспаміны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыстэ́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыстэрны, належыць ёй. Дубок браў гэтыя посцілкі.., каб прывязаць на цыстэрнавыя краны, калі адкруцяць на іх пробкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Тое, што і шасцярня. Шасцярэнька прывода. □ Куды цікавей былі .. [Міколку] розныя цацкі: гайкі, каменьчыкі, шасцярэнькі чыгунныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і яхідна ​1 (у 2 знач.). [Палатна:] — Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валаса́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць віны; удзел у злачынстве, праступку. Вінаватасць Наздрэйкаў у крадзяжы коней лічылася недаведзенай. Крапіва. Ва ўсіх было прыкрае адчуванне нейкай агульнай вінаватасці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірлі́ць, ‑ліць; незак.

Разм. Тое, што і віраваць (вірыць). Далёка ўнізе вірліла, пенілася рака. Лынькоў. Але жыццё Вірліць пайшло іначай І старадаўшчыну Забрала ў палон. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)