Прылу́дзіць ’адбяліць (напрыклад, палатно)’ (паст., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад луг 3 ’шчолак з попелу, залітага варам’ (гл.) з чаргаваннем у фіналі асновы, магчыма, пад уплывам лудзіць ’пакрываць палудай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наступле́ние​I ср., воен., перен. на́ступ, -пу м., наступле́нне, -ння ср.;

артиллери́йское наступле́ние артылеры́йскі на́ступ;

перейти́ в наступле́ние перайсці́ ў на́ступ (наступле́нне);

встре́чное наступле́ние сустрэ́чны на́ступ (сустрэ́чнае наступле́нне);

реши́тельное наступле́ние рашу́чы на́ступ (рашу́чае наступле́нне);

стреми́тельное наступле́ние імклі́вы на́ступ (імклі́вае наступле́нне);

наступле́ние куста́рника на луг на́ступ (наступле́нне) хмызняку́ на луг (сенажа́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сенако́с ‘нарыхтоўка сена і час, калі косяць сена’, ‘луг, прызначаны для касьбы’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), сенако́с ‘тс’ (ТС), сынока́с ‘тс’ (кам., Жыв. НС). Параўн. укр. сінокі́с ‘луг, сенажаць’, рус. сеноко́с ‘сенажаць; нарыхтоўка сена’, польск. sianokos ‘нарыхтоўка сена’, харв. sjenòkos ‘тс’, senokȍša ‘луг’, славен. senokȍs ‘касец сена’, макед. сенокосач ‘тс’. Адносна новае ўтварэнне, характэрнае для асобных славянскіх моў, паколькі, як сцвярджае Брукнер (259), “w średniowieczu nikt trawy nie kosił, tylko siekł”, параўн. старое славен. senosȅk ‘касец’ (Фурлан у Бязлай, 3, 228; гл. сячы): ад сена і касіць (гл.) па мадэлі сенажаць (гл.). Бязлай (Eseji, 140) мяркуе пра этнакультурны падзел славянства ў залежнасці ад ужывання аграрных тэрмінаў *požьnь (гл. пожня), *sěnožętъ і *pokosъ (гл. пакоша), *sěnokosъ у арэальным плане, што патрабуе далейшага вывучэння экспансіі інавацыйных утварэнняў на славянскіх тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СІМАНО́ВІЧ (Давід Рыгоравіч) (н. 26.6.1932, г. Нароўля Гомельскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў настаўнікам, у газ. «Віцебскі рабочы», у 1961—94 на Віцебскім абл. тэлебачанні. Друкуецца з 1948. Піша на рус мове. Першая кніга паэзіі — «Вясновая казка» (1959). У паэт. зб-ках «Чэрвень-рака» (1962), «Раўнадзенства» (1966), «Мінуты» (1969), «Станцыя трывогі і любові» (1972), «Пісьмо табе» (1975), «Сустрэчныя цягнікі» (1978), «Сілуэты дзён» (1981), «Верасні» (1990) памяць мінулай вайны, роздум пра сённяшні дзень, філас. асэнсаванне мінулага і сучаснага. Кнігі нарысаў і эсэ «Падарожная Аляксандра Пушкіна» (1977), «Праз даль часоў» (1984) пра вядомых людзей, чые жыццёвыя і творчыя шляхі праходзілі праз Беларусь. Піша для дзяцей (зб-кі вершаў «Чароўны луг», 1959; «Зялёны конік», 1968). Аўтар тэлеп’ес «Якаў Свярдлоў» (паст. 1963), «Восеньскі букет. І.​Рэпін у Здраўнёве» (паст. 1964), сцэнарыяў тэлефільмаў. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку.

Тв.:

Избранное. Мн., 1995;

Солнечный хмель. Мн., 1982;

Имею честь принадлежать. Витебск, 1999;

Душа за облако цеплялась...: Лирика любви. Витебск, 2001;

Мой Шагал, или Полет любви: Стихи, переводы Витебск, 2001.

т. 14, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

закасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

Разм.

1. Затрымацца на касьбе даўжэй, чым звычайна. Закасіўся да ночы.

2. Стаміцца на касьбе. За дзень закасіўся.

3. Косячы, перайсці мяжу, скасіць частку чужой сенажаці. Не ведаю, як бацька з такой далечы мог разгледзець, што касец закасіўся на наш луг. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лужы́шча 1 ’поле, дзе раней было балота’ (навагр., Жыв. сл.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).

Лу́жышча 2 ’поле на месцы ўзаранага лугу’ (Прышч. дыс.). Да луг 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухадо́л, ‑у, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад дажджавой або снегавой вады. І ўлетку, калі на сухадолах пабляклі ўжо фарбы, пойме, .. [крыніцы] вабіла вока веснавой свежасцю. Шамякін. Вагончык стаяў цяпер на мяжы залужскіх палёў і «Новага свету», над сухадолам, што спускаўся на прырэчны поплаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убра́ць, убяру, убярэш, убярэ; убяром, убераце, убяруць; зак., што.

1. і без дап. Сабраць ураджай (сельскагаспадарчых культур). Убраць буракі машынамі. □ [Дзед Паўлюк:] «Надвор’е ж добрае — убяром на славу!» Корбан.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць. Убраць партрэты вянкамі. / Пра лісце, іней і пад. Убрала восень навакол Палі і луг страката. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spasiony

spasion|y

1. страўлены;

łąka ~a końmi — луг, страўлены коньмі;

2. адкормлены, сыты, тлусты;

trzoda ~a — жывёла сытая

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)