1.каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.
2.каго-што. Красці.
Ліс цягае куранят.
3.што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).
Пяты год чаравікі цягае.
4.каго-што. Валачы па зямлі.
Ц. хустку па зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канапля́нік, -а і -у, м.
1. -у, зб. Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.
2. -а, мн. -і, -аў. Участак зямлі, засеяны каноплямі.
Крайнюю паласу агарода займаў к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́друб, -а, мн. адрубы́, адрубо́ў, м.
Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906—1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.
|| прым.адрубны́, -а́я, -о́е.
Адрубная гаспадарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фе́рма¹, -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж.
1. Жывёлагадоўчая гаспадарка сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Лепшая ў раёне малочная ф.
2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, заснаванае на ўласнай або арандаванай зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хао́с, -у, м.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бязмерная прастора, стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.
2.перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.
У пакоі х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наара́ць, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; -ара́ны; зак., чаго і без дап.
Узараць нейкую колькасць зямлі.
Н. тысячу гектараў пад азіміну.
|| незак.наво́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́ва², -ы, ж.
1. Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі.
Патокі лавы.
2.перан. Імклівая, нястрыманая маса каго-, чаго-н., суцэльны паток.
|| прым.ла́вавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)