БУАГІЛЬБЕ́Р, Буагійбер (Boisguillebert) П’ер (17.2.1646 — 10.10.1714), французскі эканаміст, пачынальнік класічнай школы ў палітэканоміі ў Францыі, адзін з заснавальнікаў тэорыі прац. вартасці. Адрозніваў рыначную цану ад «існай вартасці», мерай якой лічыў рабочы час. У грошах бачыў асн. зло і прычыну нар. бедстваў, меркаваў, што для ліквідацыі ўлады грошай неабходна звесці іх ролю да простага сродку абарачэння. Выступаў супраць феад. прыгнёту і меркантылізму, быў папярэднікам фізіякратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕТАРЫ́ЗМ,
эканамічная тэорыя і практычная канцэпцыя эканам. кіравання дзяржавай, паводле якой вызначальную ролю ў эканам. працэсах адыгрывае колькасць грошай у абарачэнні і сувязь паміж грашовай і таварнай масамі. Прыхільнікі М. разглядаюць у якасці гал. спосабаў уздзеяння на эканоміку рэгуляванне эмісіі, валютны курс нац. грашовай адзінкі, крэдытны працэнт, падатковыя стаўкі, мытныя тарыфы. Узнікненне М. звычайна звязваецца з імем М.Фрыдмана і заснаванай ім Чыкагскай школай у палітэканоміі.
sackfuls of money ку́ча гро́шай, незлічо́нае бага́цце
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
трасі́раваць1
(іт. trassare = выпісваць вэксаль)
фін. пераводзіць выплату грошай на другую асобу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
утаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.
Набыць якую‑н. суму грошай ад продажу чаго‑н.; выручыць. З дому грошай Ганьцы не даюць. Няма з чаго ўзяць, няма ўтаргаваць з чаго.Васілевіч.Рамізнік, стрэўшы Палуту з травою, нічога не кажучы, адкупіў у яе абодва мяшкі і яшчэ нават падзякаваў.. — Дзякуй богу, утаргавала і хопіць для мяне на нейкі час.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасла́ць, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., што і чаго.
Паслаць на якую‑н. колькасць, суму і пад. менш, чым трэба. Недаслаць грошай. Недаслаць кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑траціцца; зак.
Выдаткаваць свае грошы, сродкі на каго‑, што‑н. [Халуста:] — У мяне цяпер грошай няма, бо я патраціўся на гэтую малатарню.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плугаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і плугар. — А вось Коля Мігура, твой, здаецца, сябра, за два тыдні, папрацаваўшы плугавіком, атрымаў 250 рублёў грошай.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)