ляжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання і ацяплення. Побач з кухоннай печчу стаяла ляжанка, дзе ўжо трэці дзень гатавала страву гаспадыня. Колас. Мужчына вяла падняўся, спусціў з ляжанкі босыя ногі. Навуменка. Алег распаліў грубку і сядзеў на пакладзеным бокам зэдліку, пазіраючы ў полымя, якое ўжо гуло ў ляжанцы. Ермаловіч.

2. Месца, прыстасаванне для ляжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́н², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Старажытная прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі да перасовачнай вежы, якой разбівалі крапасныя сцены.

2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусе варожага судна (спец.).

3. Прамы ўдар, які робіць прабоіну.

4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.

5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.

Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.

|| прым. тара́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пярсты́ ’выступы ў бярвенцах сцяны, якія ўваходзяць у праём’ (Мат. Маг.); сюды ж, відаць, ст.-бел. персть ’адзінка вымярэння даўжыні, роўная 2,7 см’ (Ст.-бел. лексікон). Несумненна, да прасл. *pьrstъ ’палец’, параўн. укр., рус. перст, польск. parst, чэш., славац. prst, в.-луж. porst, серб.-харв. пр̏ст, славен. pȓst, балг. пръст, макед. прст, ст.-слав. пръстъ ’тс’, да семантыкі параўн. па́лец ’палец’, ’выступ, які заходзіць у паз’ (ТС). Роднаснае літ. pir̃štas ’палец’, лат. pirsts, pìrksts ’тс’, ст.-прус. pirsten ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі балт.-слав. *prstos (Глухак, 507). Казлова (БЛ, 22, 105) на падставе роднасных ст.-в.-ням. first ’вастрыё, вільчак’, лац. postis ’слуп’, авест. paršta‑ ’спіна’ прапануе ўзнаўленне першаснага значэння ’выступ’. Рэканструкцыя семантычнага рэгіяналізма ў якасці будаўнічага тэрміна здаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.

Вы́дзірак2выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зало́м ’паварот’, ’выступ’, ’заламаныя і звязаныя ў пук сцяблы жыта, ільну з мэтай наклікаць бяду на гаспадара поля’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. залі́м, зало́м ’тс’, рус. кур., тамб., арл., зах., бранск., калуж., смал., цвяр., пск., пецярб., забайк. зало́м ’некалькі скручаных сцяблоў жыта з мэтай злога чараўніцтва’, польск. załom ’паварот’. Бязафіксны наз. ад заламаць (< ламаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́паць ’носік, дзюба ў пасудзіне’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэг. лекс.), ’выступ, каб узяцца рукою’ (Сл. рэг. лекс.), піць (зневаж.) ’нос’ (Сл. Брэс.), укр. nun тик, тіпать ’ціпун на языку курэй’, пітка ’сасок на грудзях; соска’, ’носік у чайніку’, нітак ’мазоль’, славац. ріреі ’ціпун’, славен. pipa ’тс’, серб.-харв. піша ’кран; кукурузны пачатак’, пішак ’шчупальца’. Гл. пылець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калдыба́

1. Цвёрды выступ каля паглыблення на разбітай або мёрзлай дарозе (Слаўг.).

2. Няроўнае ворыва з ямкамі і выступамі (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

кансо́ль

(фр. console)

1) выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур;

2) падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

uftritt m -(e)s, -e

1) вы́ступ; вы́хад (на сцэну), з’я́ва (у п’есе)

2) падно́жка, прысту́пка

3) перан. сцэ́на, сутыкне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДНЯПРО́ЎСКА-ДАНЕ́ЦКАЯ ЎПА́ДЗІНА,

тэктанічная структура на тэр. Украіны і на крайнім ПдУ Беларусі, асн. ч. Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену. На ПнУ мяжуе з Варонежскім крышт. масівам, на ПдЗ — з Украінскім крышталічным шчытом, на ПдУ сучляняецца з Данецкім складкавым збудаваннем, на ПнЗ праз глыбока апушчаную Брагінска-Лоеўскую седлавіну зліваецца з Прыпяцкім прагінам.

Д.-Д.ў. мае выгляд ровападобнага прагіну, абмежаванага глыбіннымі разломамі. Даўж. больш за 700 км, шыр. 100—120 км. Макс. глыбіня залягання крышт фундамента ў яе межах каля 12 км. Упадзіна запоўнена палеазойскімі, мезазойскімі і кайназойскімі асадкавымі ўтварэннямі. якія залягаюць на няроўнай паверхні крышт. фундамента. У межах упадзіны вылучаюць паўн. і паўд. прыбартавыя зоны ступеньчатых апусканняў і Дняпроўска-Данецкі грабен, які падзяляецца на Дняпроўскі грабен, зону сучлянення з Данецкім складкавым збудаваннем і Чарнігаўска-Брагінскі выступ. На тэр. ўпадзіны інтэнсіўна выявілася саляная тэктоніка. Развівалася ўпадзіна ўздоўж буйных разломаў у крышт. фундаменце паўн.-зах. распасцірання. Пачатак фарміравання адносіцца да канца сярэдняга або пачатку позняга дэвону. Апусканне тэр. адбывалася з перапынкамі да чацвярцічнага часу. Найб. інтэнсіўна сыходныя тэктанічныя рухі выявіліся ў дэвоне і ў ранняпермскі час. У асадкавай тоўшчы Д.-Д.ў. выяўлены радовішчы нафты, газу, гіпсу, вугалю, кам. солі, мелу і інш. карысных выкапняў.

т. 6, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)