ЛЕ́НГМЮР, Лэнгмюр (Langmuir) Ірвінг (31.1.1881, Нью-Йорк — 16.8.1957), амерыканскі фізік і фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1918). Скончыў Калумбійскі ун-т (1903), Гётынгенскі ун-т (1906). З 1909 у лабараторыі кампаніі «Джэнерал электрык» (у 1932—50 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні тэрмічных эфектаў у газах, тэрмаіоннай эмісіі, хім. рэакцый пры высокіх т-рах і нізкім ціску, паверхневых з’яў (адсорбцыя, монамалекулярныя слаі і інш.). Атрымаў малекулярны вадарод і распрацаваў працэс зваркі металаў у яго полымі (1911). Прапанаваў ф-лу для шчыльнасці эмісійнага току (1913; гл.Ленгмюра формула), ураўненне ізатэрмы адсорбцыі (ізатэрма Л.). Нобелеўская прэмія 1932.
расійскі фізік, адзін са стваральнікаў першых паскаральнікаў на сустрэчных пучках (калайдэраў). Чл.-кар.АНСССР (1964). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1945 у Ін-це атамнай энергіі, з 1959 у Ін-це ядз. фізікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1966 у Ін-це фізікі высокіх энергій. Навук. працы па радыёлакацыйных сістэмах і тэхніцы паскаральнікаў элементарных часціц. Распрацаваў і пабудаваў разам з Г.І.Бубкерам першыя ў СССР калайдэры, кіраваў запускам і наладкай пратоннага паскаральніка на 70 ГэВ (г. Серпухаў). Ленінская прэмія 1967. Дзярж. прэмія СССР 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕБАСКРО́Б,
вышынны будынак на некалькі дзесяткаў паверхаў. Можа быць дзелавы, адм., жылы, атэль і інш. Пачалі будаваць у 1880-я г. ў ЗША з вынаходствам стальнога каркаса і пасажырскіх ліфтаў, у сувязі з павелічэннем шчыльнасці гар. забудовы і падаражаннем зямельных участкаў. У 20 ст. ўзводзяць у многіх краінах свету. Сярод самых высокіх Н. Эмпайр стэйт білдынг у Нью-Йорку (102 паверхі, выш. 381 м; 1930—31, арх. фірма «Шрыў, Лэм і Харман»), «Сірс і Робак» у г. Чыкага (ЗША; 109 паверхаў, выш. 442 м; 1970—74, фірма «СОМ») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЕ ЗЗЯ́ННЕ,
аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іанасферы), якая выяўляецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (гал. чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Свячэнне (блакітна-белае, жоўта-зялёнае, радзей чырванаватае і фіялетавае) назіраецца пераважна ў высокіх шыротах (на адлегласці да 20—25°паўн. ш. і паўд. ш. ад магнітнага полюса), адначасова на ўсіх даўготах, з рознай інтэнсіўнасцю. Доўжыцца ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак. Паводле формы П.з. адрозніваюць: дыфузнае свячэнне і дугі ад аднаго пункта гарызонту да другога, а таксама прамяні, стужкі, кароны, плямы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Не такі, як усе; своеасаблівы, адметны. Як і штогод, для кожнага чалавека вясна прынесла нешта новае, адменнае, непаўторнае.Хадкевіч.— Форма! — весела выкрыкваў .. [Пракоп], падаючы гэтаму слову адменны, аднаму яму зразумелы сэнс.Вітка.
2. Самы лепшы, надзвычайны. Адменных вуліц, плошчаў тут нямала, І кветнікаў, і вечна свежых рос.Панчанка.Боцікі і сапраўды былі адменныя — новенькія, бліскучыя, на высокіх абцасах.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́блака, ‑а; мн. воблакі і аблокі, ‑аў; н.
1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы. Кучавыя воблакі. □ У разрыве шэра-цёмных воблакаў мільгнуў серабрысты кружок месяца.Навуменка.Ляціце, арлы-сокалы, За сінія аблокі, Нясіце словы Леніна Да ясных зор высокіх.Русак.
2.чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і інш.) у паветры. Воблака пылу. □ Воблака шызага дыму паплыло па алешніку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́па1, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі пілаватымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі. Ціха шалясцяць на вятрыску пахучыя ліпы.Лынькоў.Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся саладкаваты водар квецені.Ваданосаў.
2.толькіадз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Зрабіць начоўкі з ліпы.
лі́па2, ‑ы, ж.
Разм.груб. Пра што‑н. фальшывае, падробленае, несапраўднае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пустыні; уласцівы ёй. Пустынны клімат. Пустынныя вобласці. □ У высокіх гарах на паўдні нашай радзімы можна знайсці тры, а часам і чатыры поясы расліннасці: пустынны, стэпавы, лясны і альпійскі.Гавеман.
2. Пусты, бязлюдны. Тысячы рознакаляровых іскарак пераліваліся на заснежаным пустынным полі.Лынькоў.Яны зноў ішлі па вуліцах, ужо сцішаных па-начному і пустынных, зусім бязлюдных.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лорд-ка́нцлер
(англ. Lord Chancellor)
адна з высокіх службовых асоб у Англіі — член урада і старшыня палаты лордаў, які выконвае функцыі міністра юстыцыі, кіраўніка Вярхоўнага суда; захавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
матэ́рыя
(лац. materia)
1) аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека;
2) рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы (напр. будова матэрыі);
3) тканіна (напр. сінтэтычная м.);
4) перан. прадмет размовы (напр. гаварыць аб высокіх матэрыях).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)