«МАЛАДЫ́ ЗМАГА́Р»,

нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».

П.​І.​Зялінскі.

т. 9, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́НТУШ (Santos) Жазе Эдуарду Душ (н. 28.8.1942, Луанда),

ангольскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Бакінскі ін-т нафты і газу (1969). З 1961 чл. Народнага руху за вызваленне Анголы (МПЛА), з 1974 чл. яго Палітбюро, у 1977—79 сакратар ЦК МПЛА. У 1970—74 удзельнічаў ва ўзбр. барацьбе супраць партуг. панавання ў Анголе, ген. арміі. З 1975 міністр замежных спраў Нар. Рэспублікі Ангола (НРА), з 1976—1-ы нам. прэм’ер-міністра НРА, у 1978—79 міністр планавання. У 1979 абраны старшынёй МПЛА, што паводле канстытуцыі НРА зрабіла яго прэзідэнтам НРА. На першых усеагульных свабодных выбарах у вер. 1992 абраны прэзідэнтам Анголы.

т. 14, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯМЫ́НІН Пётр Андрэевіч (12.7.1909, г. Варонеж, Расія — 22.1.1983),

рускі паэт, перакладчык. Працаваў у газетах Сібіры і Поўначы. Друкаваўся з 1928. Аўтар аўтабіягр. паэм «Пачатак дня» (1958), «Добры бераг», «Першае лета» (абедзве 1961), «Ланцуг Праметэя», «Апошняе лета» (абедзве 1965); кніг паэзіі «Блізкасць неба» (1962), «У складаным і простым» (1968). На рус. мову пераклаў асобныя вершы, урыўкі з паэм «Адплата», «Новая зямля» (раздзел «Дзядзька ў Вільні»), «Рыбакова хата» (главы «У панскай няволі», «Вызваленне»; з С.​Гарадзецкім) Я.​Коласа, вершы Ф.​Багушэвіча, М.​Багдановіча, П.​Броўкі, М.​Танка, П.​Панчанкі, М.​Лужаніна. Перакладаў з укр., серб. і інш. моў.

Тв.:

Избранное. М., 1983.

т. 15, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛАЧЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1985, адкрыты ў 2001 у г. Талачын Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 152 м², больш за 6,7 тыс. экспанатаў асн. фонду, 5 залаў (2002). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак стараж. Друцка, гарадзішча Кісялі-Дымакуры, курганнага могільніка Дроздава; калекцыі манет Рэчы Паспалітай, Расіі; матэрыялы пра падзеі часоў вайны 1812, 1-й сусв. вайны; абарончыя баі, партыз. рух і вызваленне Талачыншчыны ў Вял. Айч. вайну, пра выдатных землякоў. У экспазіцыі старадрукі «Жыціе святых» (1695), «Трэбнік» (1898) і інш., творы жывапісу, прылады працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. майстроў прыкладнога мастацтва.

І.​М.​Пікулік.

т. 15, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ФІЛІКІ́ ЭТЭРЫ́Я»

(«Philikē Hetaireia» «Сяброўскае таварыства»),

агульнагрэчаская тайная арг-цыя ў 1814—21, якая змагалася за вызваленне Грэцыі ад тур. няволі. Засн. грэч. перасяленцамі ў Адэсе (з 1818 цэнтр у Стамбуле); арганізац. структура шмат у чым запазычана ў карбанарыяў і масонства. Дзейнічала ў Грэцыі і інш. месцах Асманскай імперыі, Рас. імперыі (Прычарнамор’е, Бесарабія), Зах. Еўропы, дзе было грэч. насельніцтва і калоніі. Аб’ядноўвала рамеснікаў, гандл. буржуазію, інтэлігенцыю, ч. духавенства і гандл.-фін. арыстакратыі (фанарыётаў), правадыроў клефтаў і арматолаў (грэч. стражнікаў на тур. службе). З 1820 кіраўнік «Ф.Э.» — кн. А.Іпсіланці. «Ф.Э.» ў асн. падрыхтавала Грэчаскую нацыянальна-вызваленчую рэвалюцыю 1821—29 і з яе пачаткам спыніла існаванне.

т. 16, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́Р’ЯН, Юр’янс (Jurjans) Андрэйс (30.9.1856, каля с. Эрглі Маданскага р-на, Латвія — 28.9.1922), латышскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў лат. муз. фалькларыстыкі. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (кл. аргана 1880; кл. кампазіцыі 1881; кл. валторны 1882). Вучань М.Рымскага-Корсакава і Ф.​Гаміліуса. У 1882—1916 выкладаў у Харкаўскім муз. вучылішчы. Аўтар першых лат. вак., камерна-інстр. і сімф. твораў: кантата «Айчыне» (1886), сімф. карціна «Вызваленне латышскага народа» (1891); «Элегічны канцэрт» для віяланчэлі з аркестрам (1889) і інш. Гал. дырыжор Лат. пеўчых свят 1888, 1895, 1910. Аўтар муз.-этнагр. працы па лат. нар. музыцы, зборніка нар. песень.

Літ.:

А.​Юрьян в музыке и жизни народа. Рига, 1981.

т. 18, кн. 1, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Entfésselung f -, -en вызвале́нне ад кайдано́ў [пу́таў], развя́званне (тс. перан.);

die ~ éines néuen Kríeges развя́званне но́вай вайны́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Erláss m -es, -e

1) ука́з; зага́д;

éinen ~ verábschieden вы́даць ука́з [зага́д]

2) вызвале́нне (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Remissión f -, -en

1) вызвале́нне (напр. ад выплаты доўгу), ільго́та, памяншэ́нне

2) мед. часо́вае паляпшэ́нне, рэмі́сія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЕШАНКО́ВІЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1977 у г.п. Бешанковічы як музей баявой славы, з 1987 — гіст.-краязнаўчы музей. Пл. экспазіцыі 311 м², каля 6,8 тыс. адзінак асн. фонду (1995). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (касцяныя наканечнікі стрэл, каменныя і рагавыя сякеры, бівень маманта, фрагменты гліняных гаршкоў з раскопак, карты археал. помнікаў на тэр. раёна), матэрыялы пра падзеі часоў Кастр. рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, калектывізацыі, Вял. Айч. вайны (абарончыя баі 1941, дзейнасць падп. антыфаш. арг-цый, партыз. атрадаў, брыгады «За Савецкую Беларусь», вызваленне раёна ў 1944). У экспазіцыі творы жывапісу, графікі, скульптуры (дыярама А.​Гарбунова «Бітва пад Астроўнам у 1812», карціна В.​Ціханенкі «Кірмаш у Бешанковічах» і інш.).

А.​В.​Крачкоўскі.

т. 3, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)