ха́нцшыя

(н.-лац. hantzschia)

аднаклетачная дыятамавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хетасферы́дыум

(н.-лац. chaetosphaeridium)

мнагаклетачная зялёная водарасць сям. хетасферыдыевых, якая трапляецца ў стаячых і праточных прэсных вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларако́кум

(н.-лац. chlorococcum)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая пашырана ў глебе, водных і наземных біятопах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларапла́на

(н.-лац. chloroplana)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эўа́струм

(н.-лац. euastrum)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая пашырана пераважна ў вадаёмах з павышанай кіслотнасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альгіцы́ды

(ад лац. alga = водарасць + -цыды)

хімічныя сродкі для барацьбы з водарасцямі (на рысавых палях, у рыбаводных сажалках).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анфе́льцыя

(н.-лац. ahnfeltia)

чырвоная водарасць класа фларыдэевых, якая пашырана пераважна ў халодных морах; выкарыстоўваецца для атрымання агару

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артрадэ́смус

(н.-лац. arthrodesmus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, некаторыя віды якой трапляюцца ў сажалках і азёрах Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асцылято́рыя

(н.-лац. oscillatoria)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая найбольш пашырана ў планктоне сажалак і азёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афіяцы́тыум

(н.-лац. ophiocytium)

аднаклетачная або каланіяльная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыядавых, якая трапляецца ў вадаёмах рознага тыпу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)