правіцель Магольскай імперыі ў Індыі [1556—1605]. Пры ім дзяржава Вялікіх Маголаў дасягнула найб. магутнасці. Значна пашырыў яе межы, заваяваўшы тэр. ад Балха на Пн да р. Гадавары на Пд (у т. л.Кашмір і тэр. сучаснага Афганістана) і ад мора на З да мора на У. Вёў барацьбу з сепаратызмам феадалаў, у 1574 імкнуўся ліквідаваць сістэму джагіраў, што выклікала супраціўленне мусульм. джагірдараў. Упершыню стаў прызначаць індусаў на важныя дзярж. пасты, дынастычнымі шлюбамі ўмацаваў сувязі з раджпуцкімі княствамі, конніца раджпутаў стала асновай арміі. Увёў новую рэлігію «дзін-і ілахі» («божая вера») з элементамі ісламу, індуізму, парсізму і джайнізму.
Акбар са сваім сынам Джахангірам і ўнукам Шахам-Джаханам. Мініяцюра. Каля 1630.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Пятро) (Пётр Савельевіч; н. 15.5.1922, в. Сямёнаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1953). У 1953—88 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1942. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар аповесцей «Новы дзень» (1956), «Першапутак» (1959), «Вечныя маладажоны» (1987), п’ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» (паст. 1957), «Чалавек вярнуўся» (паст. 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (паст. 1960) і інш., п’есы для тэлебачання «Руслан плюс Людміла» (1984). Пісьменніка цікавяць пераважна маральна-этычныя праблемы. Рэжысёр фільмаў «Палеская легенда» (1957, з М.Фігуроўскім), «Рагаты бастыён» (1965) і інш.
Тв.:
Твой заўтрашні дзень: П’есы. Мн., 1968;
Красота человеческая: Повесть и рассказы. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁС,
у міфалогіі, ірацыяналістычных філас. сістэмах, паўсядзённым усведамленні незразумелая, недаступная розуму, загадкавая прадвызначанасць падзей і ўчынкаў. У старажытнагрэч. міфалогіі ўвасаблялася ў вобразах Мойраў (трох багінь Л.). Стараж. рымляне называлі іх Паркамі і верылі ў няўхільную прадвызначанасць усяго, што адбываецца з чалавекам, у яго фатальнасць. У хрысціянстве і інш. рэлігіях Л. выступае ў выглядзе боскага прадвызначэння, вышэйшай істоты. Некаторыя рэліг. кірункі (каталіцызм, праваслаўе) імкнуцца паслабіць фатальнасць уяўленняў аб Л. пры дапамозе эклектычнага спалучэння ідэі боскага прадвызначэння і свабоды волі асобы. Вера ў Л. з’яўляецца перадумовай узнікнення існавання астралогіі. У канцы 19 ст. паняцце Л. мела пашырэнне ў філасофіі жыцця. У звычайным жыцці Л. азначае долю, жыццёвы шлях, збег абставін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Урубель) Надзея Іванаўна
(1.4.1868, г. Каўнас, Літва — 4.7.1913),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Жонка М.А.Урубеля. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1891). Спявала ў оперных т-рах Кіева, Тбілісі, Пецярбурга і інш. У 1897—1902 салістка Маскоўскай прыватнай рус. оперы С.Мамантава, у 1904—11 у Марыінскім т-ры. Найб. блізкія ёй былі вобразы гераінь у операх М.Рымскага-Корсакава: Вольга, Панначка, Снягурачка, Валхава («Пскавіцянка», «Майская ноч», «Снягурачка», «Садко»); упершыню выканала партыі Веры, Марфы, Царэўны-лебедзі, царэўны Ненагляднай Красы («Баярыня Вера Шэлога», «Царская нявеста», «Казка пра цара Салтана», «Кашчэй бессмяротны»), напісаныя спецыяльна для яе. У апошнія гады жыцця выступала ў канцэртах, пераважна з рамансамі Рымскага-Корсакава.
Літ.:
Барсава Л. Н.И.Забела-Врубель глазами современников. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛО́БАВА (Вера Леанідаўна) (н. 29.8.1943, в. Крыўча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыла БСГА (1965). З 1972 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1991 у Бел.НДІ агародніцтва (заг. лабараторыі). Навук. працы па імунітэце агароднінных культур і селекцыі агурка. Аўтар і сааўтар раянаваных і перспектыўных сартоў агурка: Верасень, Зарніца, Світанак, Беларускі, Карал і гібрыдаў Янус і Зубраня.
Тв.:
Создание исходного материала огурца с устойчивостью к комплексу болезней // Весці Акад. аграрных навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 3;
Многолетняя динамика болезней огурца в открытом грунте в условиях Беларуси // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пала́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Лаяць на працягу некаторага часу. Ну і сварак жа было, ну і палаялі ж .. мяне [жанчыны].Галавач.— Ну, я на .. [зяця] крыху пасваруся, крыху палаю.Васілевіч.
2. Аблаяць каго‑н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́кішкі,
У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню.Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывілеява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прывілеі, карыстаецца імі. Наведвальнікаў .. [у аптэцы] было мала, бо ёю карысталіся пераважна прывілеяваныя кліенты — работнікі ўправы, паліцыі і іншых акупацыйных устаноў.Няхай.// Які дае некаторыя прывілеі. Прывілеяванае становішча. □ Адна ў адным была Вера паслядоўнай — не служыць фашыстам сваёй прафесіяй, не працаваць на якой-небудзь прывілеяванай рабоце добраахвотна.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тое, што і прыхіліцца. Ад нечаканасці і страху Вера войкнула, міжвольна прыхінулася да Анісіма.Сачанка.[Юстынь Сташэвіч] прыхінуўся плячамі да сцірты, бы адчуваў — падагнуцца ногі, не ўстоіць.Чарнышэвіч.Віктар адразу прыхінуўся да Зеленюка з шчырай дзяцінай адданасцю.Зарэцкі.
2.Разм. Прыкрыцца, засланіцца чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́бары, ‑аў; адз.няма.
1.Разм. Пераезд, перасяленне. Пярэбары з Сухоншчыны ў Альбуць .. кладуць выразную мяжу ў маім жыцці.Колас.Цяпер, калі хата была парожняя, Аляксею можна было думаць аб пярэбарах сям’і.Пальчэўскі.
2.Абл. Сварка, спрэчка. Вера моўчкі слухала пярэбары. Адчувала, што яна павінна сказаць тут сваё рашаючае слова.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)