Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.
Навыкі ўдасканаліліся.
2.у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае ведыі пад.
У. ў гульні на скрыпцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).
Густ удасканаліўся.
|| незак.удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз.удаскана́льванне, -я, н.
|| наз.удаскана́ленне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
схала́стыка
(гр. scholastikos = школьны)
1) сярэдневяковая рэлігійна-ідэалістычная філасофія, якая вызначалася абстрактнымі разважаннямі і фармальнымі лагічнымі мудрагельствамі;
2) перан. фармальныя веды, адарваныя ад жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ.
Дзейнічаў ў Гродне ў 1909—14. Меў на мэце пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф.Грынкевіч, да студз. 1912 К.Колышка, з восені 1913 А.Зянюк. У гурток уваходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Працаваў нелегальна. Меў сувязі з газ.«Наша ніва», бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», бел. кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў С.-Пецярбургскага ун-та і інш. Члены гуртка займаліся літ. творчасцю (З.Верас, Я.Лявіцкі, Колышка), збіралі б-ку бел. выданняў, наладжвалі вечарыны, ставілі спектаклі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСФАРДСКАЯ ШКО́ЛА,
плынь у зах.-еўрап. філасофіі 13 ст. Узнікла ў Оксфардскім ун-це. Філас. асновай поглядаў мысліцеляў О.ш. (Грасетэст, Альфрэд Англійскі, Адам з Марча) было аўгусцініянства. Значную ўвагу яны звярталі на пытанні прыродазнаўства (творы Арыстоцеля, інш.грэч. і араб. вучэнні), што на той час было наватарствам, бо рымская курыя забараняла вывучэнне твораў, прысвечаных гэтым праблемам. У выніку аддаленасці ад рымскай курыі Оксфардскі ун-т валодаў значнай свабодай. Акрамя таго, яго даследаванні стымуляваліся тым, што ў Англіі раней, чым у інш. краінах, атрымалі развіццё рамесная вытв-сць і гандаль, якім патрэбны былі прыродазнаўчанавук. веды. З О.ш. выйшаў мысліцель і прыродазнавец Р.Бэкан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асве́тнік, ‑а, м.
1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны.
2. Прадстаўнік заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17–18 стст. Французскія асветнікі.// Прадстаўнік рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18–19 стст. Рэвалюцыйныя рускія асветнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
craving
[ˈkreɪvɪŋ]
n.
мо́цнае жада́ньне, пра́га, ця́га f.
craving for food — мо́цны го́лад
craving for knowledge — пра́га ве́ды, ця́га да ве́даў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
terrain
[təˈreɪn]
n.
1) мясцо́васьць f.
2) грунт -у m.
3) Figur. по́ле n.
His terrain of knowledge — Яго́нае по́ле ве́ды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)