Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы. [Старшына] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель.Быкаў.Шурпатая добрай матулі рука, лагодная, быццам у спёку рака, абмыла на ранах скарэлую кроў, укрыла старанна гаротных сыноў.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хамла́к, ‑а, м.
Абл. Кусцік травы, жмак сена, саломы і пад. Заместа сівое травы, якая там расла асобнымі хамлакамі, зямля густа велянела.Броўка.У шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце.Быкаў.Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р!Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСІПЕ́НКА (Алесь) (Аляксандр Харытонавіч; 7.9.1919, в. Пушкары Віцебскага р-на — 6.8.1994),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры БССР (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955). У Айч. вайну партызан. З 1966 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1972 гал. рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—80 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Першы зб. апавяданняў «Лёд растае» (1958). Асн. тэмы твораў — гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, партыз. рух, пасляваен. аднаўленне (раман «Вогненны азімут», 1965; аповесці «Жыта», 1966; «Два дні і дзве ночы», 1976; апавяданні), жыццё вёскі і горада, сац. і маральна-этычныя праблемы (раманы «Непрыкаяны маладзік», 1971—80, Літ. прэмія імя І.Мележа 1981; «Лабірынты страху», 1992; аповесці «Дысертацыя», «Няроўнай дарогай», абедзве 1957; «Паплавы», 1958; «Абжыты кут», 1963; апавяданні). Па сцэнарыях Асіпенкі пастаўлены маст. фільмы «Пяцёра адважных» (1971), «Надзейны чалавек» (1975), «Кожны трэці» (1980, з Н.Сафаравым), тэлефільм «Ясь і Яніна» (1974, з С.Паляковым), дакумент. фільм «Трывогі першых птушак» (1986) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1979;
Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1989—90.
Літ.:
Быкаў В. Таленавітая аповесць // Полымя. 1964. №7;
Кухараў С. Акрыленасць душы // Полымя. 1979. № 9;
Савік Л. Падзеі, час, людзі // Полымя. 1981. № 1;
Грамадчанка Т. З увагай да звычайнага // Полымя. 1983. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры.// Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела.Грачанікаў.
2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху.Быкаў.Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў.М. Стральцоў./убезас.ужыв.Схаладнела ў грудзях.
3.перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб.Быкаў.
4.безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́пля, ‑і, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. купляць — купіць (у 1 знач.).
•••
Купля-продаж — здзелка па пакупцы і продажы чаго‑н. Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.
2.перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кусто́ўе, ‑я, н., зб.
Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах.Лынькоў.Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым.Гамолка.
2.перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спазне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які спазніўся са з’яўленнем, узнікненнем; позні. Падышоў аўтобус, забраў іх, гасцей, недзе каля прысад спыніўся, беручы спазнелага пасажыра.Лось.Іван, не справіўшыся з напятымі нервамі і ўзарваны спазнелаю злосцю, ляснуў.. [Джулію] па шчацэ.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)