у Бібліі і Каране першы чалавек, прабацька ўсіх людзей, якога стварыў Бог па сваім падабенстве і пасяліў з Евай у раі, адкуль яны былі выгнаны за грэхападзенне. Паводле падання, пражыў 930 гадоў і быў пахаваны на Галгофе на тым месцы, дзе пазней быў распяты на крыжы Ісус Хрыстос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКА́Н,
у рымскай міфалогіі бог разбуральнага і ачышчальнага полымя (адсюль звычай спальваць у яго гонар зброю пераможанага ворага). Вулкан меў свайго жраца — фламіна і свята Вулканалій (адзначалася 23 жн.). Пазней шанавалі як бога, што абараняў ад пажараў. Разам з Вулканам услаўлялі багіню Маю, якой 1 мая фламін прыносіў ахвяру. Адпавядае грэч.Гефесту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОР, Хор,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца і неба, сын Асірыса і Ісіды. Уяўлялі Гора ў выглядзе сокала (ці чалавека з галавой сокала) або крылатага сонечнага дыска. Першапачаткова Гора шанавалі як драпежнага бога палявання, пазней — як апекуна ўлады фараона, які лічыўся зямным увасабленнем Гора. Пасля перамогі над богам цемры Сетам Гор стаў уладаром Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗУС, Эзус,
у кельцкай міфалогіі гал. бажаство. Уяўлялі яго барадатым каля дрэва з серпападобнай сякерай у руцэ. Яму прыносілі ахвяры і вешалі іх на дрэве. З дрэвам Е. асацыіравалі быка, які нясе на сабе трох журавоў. Выявы Е. вядомы на гала-рымскіх рэльефах алтароў Парыжа і Трыра.
БогЕзус каля свяшчэннага дрэва. Галарымскі барэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́Р,
у грэчаскай міфалогіі богзах. ветру, вястун багоў; сын тытана Астрэя і багіні ранішняга світанку Эас, брат багоў-вятроў Барэя і Нота, зорнай дзевы Астрэі і зорак. Разам з гарпіяй Падаргай нарадзіў коней Ахіла. З., які дзьме з захаду, прыносіць буры, на адных казачных астравах ён пяшчотны і цёплы, а на іншыя прыносіць прахалоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі бог кахання. Паводле ведаў, К. выйшаў («саманарадзіўся») з сэрца вярх. бога Брахмы; у эпасе ён — сын багіні прыгажосці Лакшмі. К. звычайна ўяўлялі ў выглядзе юнака з лукам і стрэламі, якімі ён насылаў на людзей каханне. Адмаўляць «дары» К. лічылася цяжкім грахом. Вобраз К. часта выкарыстоўваецца ў інд. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭ́Й,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог, пастух цюленевых статкаў. Быў стары, меў вял. колькасць дзяцей (пратыдаў), вызначаўся здольнасцю прымаць выгляд розных істот, прароцкім дарам, вял. дасведчанасцю. Лічыўся таксама стараж. царом Егіпта, дзе, паводле некаторых міфаў, у яго ў час Траянскай вайны знаходзілася сапраўдная Алена, у той час як Парыс валодаў толькі яе прывідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вайна́ж., прям., перен. война́;
Вялі́кая Айчы́нная в. — Вели́кая Оте́чественная война́;
сусве́тная в. — мирова́я война́;
○ грамадзя́нская в. — гражда́нская война́;
рэ́йкавая в. — ре́льсовая война́;
◊ артыле́рыя — бог вайны́ — артилле́рия — бог войны́;
развяза́ць вайну́ — развяза́ть войну́;
хало́дная в. — холо́дная война́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разбо́жкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць доўга і часта стагнаць, раз за разам паўтараючы «божа мой» і пад. Гаспадыня падышла да ложка і разбожкалася: — Гэта ж жытка настала, не давядзі бог.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнакры́лы, ‑ая, ‑ае.
У якога чорныя крылы; з чорнымі крыламі. Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы, На чорны лес, на гарбы праталін, Калі яшчэ спіць сам бог Ярыла І травы, збуджаныя, не ўсталі?Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)