АСТАПЕ́НЯ (Павел Васілевіч) (27.12.1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 13.11.1981),

бел. гігіеніст. Д мед. н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. навукі Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1927). З 1937 дырэктар Бел. санітарнага ін-та. У 1946—63 дырэктар Бел. сан.-гігіенічнага НДІ; у 1968—73 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні гідрахім. асаблівасцяў крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі.

Тв.:

Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).

т. 2, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д тэхн. н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.

Тв.:

Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).

т. 2, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУШАВЫ́ (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 24.7.1950, Мінск),

бел. філосаф, грамадскі дзеяч. Д філас. н. (1994), праф. (1995). Заснавальнік і прэзідэнт Бел. дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» (з 1989). Старшыня Бел. хрысц.-дэмакр. партыі (з 1996). Скончыў БДУ (1972), працаваў у ім. З 1991 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), 1996. Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі Зах. Еўропы і Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалаг. праблемы пазнання, сац. філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Н.​Мальбранша» (1978) і інш.

т. 5, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАНЬКО́Ў (Валерый Піліпавіч) (н. 29.5.1941, г.Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д фармацэўтычных н., праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1964) і працаваў у ім. З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1992 ген. дырэктар Бел. вытв. аб’яднання «Фармацэўтыка» (з 1995 — закрытае акц. т-ва «Белфармзамежгандаль»). Навук. працы па сац.-эканам. эфектыўнасці аптэчнай службы, распрацоўцы тэстаў-крытэрыяў для ацэнкі якасці лек. абслугоўвання насельніцтва.

Тв.:

Экономика фармации Мн., 1982;

Организация и экономика советской фармации. Мн., 1984;

Учет и отчетность в аптечных учреждениях. Мн., 1988.

т. 5, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЎБАН (Карней Іванавіч) (н. 25.10.1928, в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д с.-г. н. (1984). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1962). З 1988 нам. дырэктара Бел. навук. цэнтра інфарматыкі і маркетынгу аграпрома, з 1991 на прадпрыемстве «БелГЕА». Навук. працы па выкарыстанні сідэратаў (бабовых, крыжакветных і інш.) як прамежкавых культур, якія не займаюць самастойнага поля, па эфектыўнасці станоўчага ўплыву зялёных угнаенняў на ўрадлівасць і якасць яравых культур і павышэнне ўрадлівасці глеб.

Тв.:

Применение зеленых удобрений в интенсивном земледелии. Мн., 1981;

Зеленое удобрение. М., 1990.

т. 6, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛІ́НКА ((Glinka) Станіслаў) (н. 6.12.1914, в. Янкі Млодэ Астралэнцкага ваяв., Польшча),

польскі мовазнавец. Д філал. н. (1957). Скончыў Варшаўскі ун-т (1950). У 1957—84 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (з 1972 заг. аддзела бел. мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел. і польск. дыялекталогія, мова бел. фальклору. Сааўтар і рэдактар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), прысвечанага фанетыцы і марфалогіі гэтых гаворак.

Тв.:

O gęzyku białoruskich pieśni ludowych // Federowski M. Lud białoruski. Warszawa, 1969. Т. 7.

А.​С.​Аксамітаў.

т. 5, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́ШЧАНКА (Людміла Сямёнаўна) (н. 5.4.1944, в. Пагост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. хімік-неарганік.

Дтэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыла Бел. тэхнал. ін-т (1966). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі фасфатаў металаў. Распрацавала спосабы атрымання каталізатараў, сарбентаў, носьбітаў каталітычна актыўных рэчываў на аснове сітавінных матэрыялаў новага тыпу — ксерагеляў і каркасных (цэалітнага тыпу) фасфатаў металаў.

Тв.:

Термическая стабильность и кислотостойкость алюмосиликофосфатных цеолитов (у сааўт.) // Изв. АН СССР. Сер. Неорганические материалы. 1986. Т. 22, № 11.

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́КАВА (Праскоўя Самойлаўна) (н. 13.10.1921, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Д с.-г. н. (1970), праф. (1988). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1992). Скончыла Бел. с.-г. ін-т (Горкі, 1947). З 1956 у Бел. НДІ агародніцтва. Навук. працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы.

Тв.:

Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле Мн., 1990;

Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. М. 1990.

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПО́ВІЧ (Святаслаў Яўгенавіч) (н. 15.3.1949, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел, вучоны ў галіне дакладнай механікі. Д тэхн. н., праф. (1997). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1971). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аналітычнай механіцы. Распрацаваў тэарэт. асновы канструявання прэцызійнага абсталявання вытв-сці электроннай тэхнікі, прынцыпы аналізу і сінтэзу праграмных рухаў шматкаардынатных сістэм з негаланомнымі сувязямі.

Тв.:

Mechanika teoretyczna i podstawy teorii mechanizmów i robotów. T. 1—3. Białystok, 1993 (у сааўт.).

А.​І.​Болсун.

т. 8, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЯЛЁЎ (Ігар Аляксеевіч) (17.3.1928, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 2.10.1994),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). Настаўнічаў, з 1966 выкладаў у Бел. пед. ун-це. Аўтар манаграфіі «Часціцы ў сучасных усходнеславянскіх мовах» (1976). Навук. артыкулы ў галіне ўсх.-слав. марфалогіі і фразеалогіі, па праблемах рус.-бел. моўнага ўзаемадзеяння: «Аб выкарыстанні выдзяляльна-абмежавальных часціц у сучасных усходнеславянскіх мовах» (1971) і інш. Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» (1985), «Руска-беларускага фразеалагічнага слоўніка» (1991), сааўтар вучэбных дапаможнікаў для пед. ін-таў.

І.​К.​Германовіч.

т. 8, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)