РО́ЎЛІНСАН (Rawlinson) Генры Крэсвік (11.4.1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5.3.1895),
англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі. У 1827—39 афіцэр брыт. Ост-Індскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—60-я г. прадстаўнік брыт. ўрада ў г. Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране. У 1835—47 скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс (гл.Бехістун), дэшыфраваў перс. і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археал. раскопкі стараж. гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэр. Ірака). Прэзідэнт Азіяцкага (1878—81) і Геагр. (1871—72, 1874—75) каралеўскіх т-ваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНАЛЬДС, Рэйналдс (Reynolds) Осбарн (23.8.1842, г. Белфаст, Вялікабрытанія —21.2.1912), англійскі фізік і інжынер. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1867). У 1868—1905 праф. Манчэстэрскага ун-та. Навук. працы па тэорыі дынамічнай падобнасці патокаў вязкіх вадкасцей, тэорыі турбулентнасці і тэорыі змазкі. Эксперыментальна ўстанавіў (1876—83) крытэрый пераходу ламінарнага руху вадкасці ў цыліндрычных трубах у турбулентны рух (гл.Рэйнальдса лік). Прапанаваў дыферэнцыяльныя ўраўн. для асярэдненага руху вадкасці, якія ўлічваюць дадатковыя (турбулентныя) напружанні. Развіў гідрадынамічную тэорыю змазкі (1886). Сканструяваў шэраг турбін і цэнтрабежных помпаў. Каралеўскі медаль (1884).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГ (Synge) Рычард Лоўрэнс Мілінгтан (28.10.1914, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 1994),
англійскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў аналіт. хіміі бялкоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1941 у Асацыяцыі шарсцяной прам-сці, з 1943 у Лістэраўскім ін-це ў Лондане, з 1948 — у Роўэцкім даследчым ін-це ў г. Абердзін, у 1967—76 у Ін-це прадуктаў харчавання г. Норыдж. Навук. працы па выдзяленні і раздзяленні біялагічна актыўных злучэнняў. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі на паперы (1944). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з А.Д.П.Марцінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФЕНСАН, Стывенсан (Stephenson) Джордж (9.6.1781, Уайлем, каля г. Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія — 12.8.1848), англійскі канструктар і вынаходнік у галіне паравога чыг. транспарту. З 1812 гал. механік капальняў у Нартамберлендзе. Вынайшаў руднічную лямпу арыгінальнай канструкцыі (1815). З 1814 займаўся канструяваннем паравозаў. У 1823 заснаваў у Ньюкасле першы ў свеце паравозабуд. з-д, дзе стварыў практычна прыгодныя ўзоры паравозаў, у т. л. «Ракету» (1829) для чыгункі Манчэстэр—Ліверпул. Пабудаваў першую чыгунку агульнага карыстання Дарлінгтан—Стоктан (адкрыта ў 1825).
Літ.:
Виргинский В.С. Джордж Стефенсон, 1781—1848. М.; Л., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОД (Todd) Александэр (2.10.1907, г. Глазга, Вялікабрытанія — 10.1.1997),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1942), у 1975—80 яго прэзідэнт. Замежны чл.АНСССР (1982). Вучыўся ва ун-тах г. Глазга, Франкфурта-на-Майне і Оксфардскім ун-це. З 1938 праф. Манчэстэрскага, у 1944—71 — Кембрыджскага ун-таў. У 1952—64 старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета Вялікабрытаніі па навук. палітыцы. Навук. працы па хіміі нуклеатыдаў, нуклеатыдных каферментаў і нуклеінавых кіслот. Устанавіў асн. прынцып хім. будовы рыбануклеінавых кіслот (1953). Ажыццявіў першы сінтэз дынуклеатыда (1955). Нобелеўская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛКІНС (Wilkins) Марыс (н. 15.12.1916, Пангароа, Новая Зеландыя),
англійскі вучоны ў галіне біяфізікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1938). З 1940 у Бірмінгемскім, з 1945 у Сент-Андрускім ун-тах, з 1946 у Кінгс-каледжы (Лондан): з 1962 праф. малекулярнай біялогіі, з 1970 праф. біяфізікі. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе, атрымаў высакаякасныя рэнтгенаграмы малекулы ДНК, што спрыяла вызначэнню яе будовы, распрацаваў тэорыю фота- і тэрмалюмінесцэнцыі. Нобелеўская прэмія 1962 (з Ф.Крыкам і Дж.Уотсанам).
англійскі прыродазнавец; адзін са стваральнікаў тэорыі натуральнага адбору (адначасова з Ч.Дарвінам) і заснавальнікаў зоагеаграфіі. У 1848—52 разам з Г.У.Бейтсам даследаваў берагі рэк Амазонка і Рыо-Негра, у 1854—62 — Малайскі архіпелаг, дзе сабраў больш за 125 тыс.заал., бат. і геал. узораў, правёў антрапал. даследаванні, склаў слоўнікі 75 дыялектаў. Удакладніў, што па Малайскім архіпелагу праходзіць мяжа («лінія У.»), якая вылучае зоагеаграфічна в-аў Сулавесі ад інш. астравоў архіпелага. Навук. працы па заалогіі, біягеаграфіі, геалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі.
англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1955). Унук Т.Г.Гекслі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1938). З 1941 у Трыніты-каледжы г. Кембрыдж (у 1952—60 дэкан). З 1960 у каледжы ун-та Лондана. Навук. працы па праблемах нейрафізіялогіі. Даследаваў сінапсы нерв. валокнаў і фіз.-хім. змены пры перадачы нерв. імпульсу, іонныя механізмы ўзбуджэння і тармажэння ў нерв. сістэме. Стварыў тэорыю мышачнага скарачэння (1957). Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Л.Ходжкінам і Дж.К.Эклсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́НСЛЕР, Чэнслар (Chancellor),
Рычард (?—10.11.1556), англійскі мараплавец. У 1553 камандаваў адным з трох караблёў экспедыцыі, адпраўленай англ.гандл. кампаніяй на пошукі Паўн.-Усх. праходу (гл.Паўночны марскі шлях) пад кіраўніцтвам Х.Уілабі. Абагнуўшы з Пн Скандынаўскі і Кольскі п-авы, дасягнуў вусця Паўн. Дзвіны. Быў прыняты ў Маскве Іванам IV і ў сак. 1554 атрымаў грамату на права свабоднага гандлю з Маскоўскай дзяржавай. Справаздачу Ч. апрацаваў яго спадарожнік К.Адамс. У 1555 Ч. 2-і раз пабываў у Маскве, на зваротным шляху загінуў у час шторму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ЛГАР (Elgar) Эдуард Уільям
(2.6.1857, Бродхіт, каля г. Вустэра, Вялікабрытанія — 23.2.1934),
англійскі кампазітар, дырыжор; прадстаўнік англ.муз. рамантызму і руху за адраджэнне традыцый англ.нар. і стараж. музыкі. Муз. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі. З 1877 кіраваў муз. т-вамі і аркестрамі, выступаў як піяніст і арганіст у Вустэры, працаваў у Лондане і Молверне. У творчасці пераважаюць вак.-сімф., арк., хар. творы буйн. форм: сімфоніі (1908, 1911), 5 араторый, у т. л. «Сон Герантыуса» (1900), «Апосталы» (1903), кантаты, уверцюры, хары, у т. л.царк., і інш.