род лістападных дрэў сям. сімарубавых. 12—15 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх.Азіі, на У Аўстраліі. На Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Малдавіі, Паўд.-Зах. Украіне і С. Азіі інтрадукаваны 3 віды. Найб. вядомы айлант найвышэйшы, або кітайскі ясень (ailanthus altissima).
Выш. 20—30 м. Лісце чаргаванае, складанае. Кветкі дробныя, у мяцёлчатых суквеццях, зеленавата-жоўтыя, з непрыемным пахам. Плод — сухая прадаўгаватая крылатка з адзіным зернем у сярэдзіне. Малапатрабавальныя да глебавых умоў, святлолюбівыя. Лек. расліны. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, на выраб паперы. Лісцем айкумены ў Кітаі кормяць вусеняў айлантавага шаўкапрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРДЗЮ́К (цюрк.),
мяшок з суцэльнай скуры жывёлы (казы, каня і інш.) для захоўвання віна, кумысу і інш. Пашыраны ў краінах Усходу, у некат. народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі і Сібіры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бактрыя́н
(ад цюрк. Baktria = назва старажытнай вобласці ў Сярэд.Азіі)
двухгорбы вярблюд, які ў дзікім стане водзіцца ў пустынях і сухіх стэпах Азіі і Афрыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭХКА́Н, дыхкан (перс.),
у раннім сярэдневякоўі ў Іране і Сярэдняй Азіі абшчынныя вярхі, сярэднія і буйныя землеўладальнікі. Тэрмін вядомы з часоў Сасанідаў. Пасля 13 ст. яго ўжывалі пераважна ў значэнні «селянін, земляроб».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СПІДЫ, аспідавыя (Elapidae),
сямейства ядавітых змей атр. лускаватых. 43 роды, 181 від. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўд.Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ў тропіках і субтропіках. Найб. вядомыя кобры, крайты (Bungarus), мамбы (Dendroaspis), каралавыя (Micrurus). Некат. ахоўваюцца. Сярэднеазіяцкая кобра (Naja naja oxiana) водзіцца на Пд Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўж. да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі і інш. змеямі. Большасць жывародныя. Жывуць на зямлі і дрэвах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕЯЕ́Д (Circaetus gallicus або С. ferox),
птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўд.-Зах. Сібіры, Паўн. Манголіі. Жыве ў мясцінах, дзе лясныя масівы перамяжоўваюцца адкрытымі прасторамі. На Беларусі рэдкі гнездавальны від, пераважна на Палессі і Паазер’і; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 73 см, маса да 2 кг, размах крылаў да 1,95 м. Зверху шаравата-буры, знізу — белы з рэдкімі стракацінамі, горла і валляк цёмныя, хвост паласаты. Гнёзды на высокіх дрэвах, скалах. Нясе 1 яйцо. Корміцца пераважна змеямі (адсюль назва), вужамі, яшчаркамі, жабамі. Зімуе ў Паўд.-Зах.Азіі, Афрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ БА́БЫ,
старажытныя каменныя выявы чалавечых фігур, звязаныя з культам продкаў. Сустракаюцца пераважна ў стэпавай паласе Еўропы і Азіі, ад Прыкарпацця да Манголіі. Зроблены ў тэхніцы рэльефу, барэльефа, скульптуры, выш. 1—4 м. Вядомы К.б. бронзавага веку, скіфа-сармацкага часу ў Прычарнамор’і, у цюркамоўных народаў Азіі 4—9 ст. і насельніцтва ўсх. стэпаў ранняга сярэдневякоўя. На тэр. Беларусі вядома каля 10 К.б. 11—13 ст., якія былі завезены для ўпрыгожання паркаў у 18—19 ст. (верагодна, з Прыазоўя). Ва ўсіх фігур рукі складзены на жываце, у руках цыліндрычны кубачак.
Л.У.Дучыц, С.Я.Расадзін.
Каменныя бабы з Дзедзілава (1), Гомеля (2, 3), Крынак (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РША (ад санскр. karscha адзінка вагі ў 9,33 г),
самая дробная манета Індыі, якой ішло 80 на 1 фанам, 3360 на 1 пагаду. У 16 ст. распаўсюдзілася па ўсёй Усх.Азіі. У сярэдзіне 19 ст. ў Кітаі ўсе тыпы мясц.бронз. манет з адтулінай называліся К. 1 рупія роўная 533 К., 1 долар — 1200 К. Пасля 1-й сусв. вайны ў Кітаі спыніўся выраб літых К. Ост-Індская кампанія выпускала для Індыі, Малаі, Барнео, Суматры і каланіяльных уладанняў у паўд.-ўсх.Азіі манеты ў 40, 20, 15, 10, 5, 2½ і 1 К. з гербам кампаніі на адным і шалямі — на другім баку.