рака на З Манголіі. Даўж. 561 км, пл.бас. каля 50 тыс.км². Вытокі на паўд. схілах горнага вузла Табын-Богда-Ола. У вярхоўях цячэ цераз Кабдоскія азёры, перасякае адгор’і паўн. схілу Мангольскага Алтая, ніжняе цячэнне па катлавінах Вял.азёр, дзе К. ўтварае забалочаную дэльту і разыходзіцца на 3 рукавы. Упадае ў воз. Хара-Ус-Нур. Жыўленне снегава-дажджавое, паводкі ў маі—чэрвені. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 100 м³/с. Сплаўная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДЗЯНО́Е ПО́КРЫВА,
ледзяныя ўтварэнні, якія ўкрываюць у халодны перыяд года паверхні акіянаў, мораў, рэк, азёр, вадасховішчаў, а таксама прынесеныя цячэннямі і вятрамі з суседніх раёнаў. У морах і акіянах высокашыротных абласцей існуе на працягу ўсяго года. Марская вада з пачатку замярзання праходзіць стадыі ўтварэння лёду: іголкі, сала, ніласавыя льды (таўшчыня ад 1 да 10 см), маладыя — шэрыя, шэра-белыя і белыя (ад 10 да 100 см). У палярных абласцях шматгадовае Л.п. дасягае таўшчыні 2,5 м і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАДУ́НКА (Xenus cinereus),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў лесатундры і лясной зоне Еўразіі. Жыве па берагах рэк і азёр, на вільготных лугах. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца пераважна ў бас.р. Прыпяць, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 27 см, маса 100 г. Апярэнне зверху шаравата-бурае з чорнымі палосамі, знізу белае. Дзюба тонкая, доўгая, выгнутая ўгору, буравата-чорная, каля асновы бледна-аранжавая. Ногі жаўтавата-ружовыя. Корміцца дробнымі беспазваночнымі. Гняздо на зямлі, нясе 4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНАЯ ЗО́НА,
вызначаная частка тэрыторыі, што прылягае да граніцы дзяржаўнай з устаноўленым на ёй спец. рэжымам. У Рэспубліцы Беларусь парадак вызначэння П.з. рэгламентуецца Саветам Міністраў. П.з. ўключае тэрыторыі гарадоў, раёнаў, пасёлкаў і інш., а таксама частку прыналежных краіне вод пагранічных рэк, азёр, астравоў і інш. аб’ектаў, якія знаходзяцца ў гэтых водах. На ўездах на тэр. П.з. размешчаны папераджальныя знакі, якія забараняюць асобам (за выключэннем тых, хто пражывае ў П.з. пастаянна) знаходзіцца ў ёй без дазволу адпаведных органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ДЗВІ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
штучны водны шлях на тэр. Валагодскай вобл. Расіі, які злучае Волга-Балтыйскі водны шлях (Шэкснінскае вадасх.) з р. Сухана (бас.р.Паўн. Дзвіна). Пабудаваны ў 1828, перабудаваны ў 2-й пал. 19 і пач. 20 ст. Складаецца з участкаў рэк Поздышка, Іткла, Парозавіца і Сухана і 7 азёр, у т. л.воз. Кубенскае, з якога выцякае р. Сухана. Даўж. ад прыстані Дзевяты (Волга-Балтыйскі водны шлях) да вытоку р. Сухана 130 км; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМО́ПСІС (Thermopsis),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў стэпавай, паўпустыннай зонах і ў гарах Паўн. паўшар’я. Трапляюцца па берагах рэк і азёр, уздоўж дарог, на пустках, як пустазелле ў пасевах.
Шматгадовыя травы з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя. Лісце чаргаванае, трайчастае, з буйнымі прылісткамі. Кветкі звычайна жоўтыя, у верхавінкавых гронках. Плод — струк. Найб. пашыраны Т. ланцэтны (T. lanceolata) — злоснае пустазелле, ядавітая (асабліва лісце і насенне), лек. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКЛІ́ДЫУМ (Cinclidium),
род брыевых імхоў сям. мніевых. 6 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных шыротах і высакагор’ях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — Ц. стыгійскі (C. stygium), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на багнавых балотах, па берагах азёр.
Шматгадовыя балотныя імхі. Утвараюць цёмна-зялёныя або часцей чырванавата-бурыя ці чарнаватыя, густалямцавыя дзярнінкі. Сцёблы прамастойныя, простыя, рыхла аблісцелыя. Лісце, сабранае ў невял. разетку на верхавінцы генератыўнага сцябла, суцэльнакрайняе, ад акруглага да шырокалопасцевага. Каробачка павіслая, шарападобная, эліпсоідная. Каўпачок клабукападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТА МОХ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1981 для захавання ў натуральным стане тарфянога масіву, які рэгулюе водны рэжым прылеглых тэр. і азёр. Пл. 4840 га. Тарфяны масіў канцова-марэннага ландшафту складзены з вярховага і пераходнага відаў торфу (86% агульнай плошчы). Асн. расліннасць — рэдкалессе. Балотны масіў багаты зараснікамі журавін, дзе расце таксама марошка прысадзістая. У Чырв. кнігу занесены чубатка пустая, шпажнік чарапіцавы, бяроза карлікавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скапа́ ‘буйная драпежная птушка сямейства ястрабавых, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай’ (ТСБМ), у форме “скопа тѣмно-дымчатая, Fischaar” адзначана сярод птушак Крычаўскага староства ў XIX ст. (Меер Крыч.). Народныя назвы рыбалоў і скаба́ (гл.). Запазычанне, параўн. рус.скопа́ ‘тс’, укр.скопа́ ‘тс’; у іншым значэнні ‘ястраб-перапёлачнік’ адзначана польск.дыял.skop і славен.skȏpəc, skobec. Бернекер (1, 535), Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, 7, 120), Сной₁ (574) лічаць тоесным з прасл.*kobьcь ‘драпежная птушка’ (рус.ко́бец, польск.kobiec і г. д.), але супраць Фасмер (3, 649) на падставе наяўнасці ст.-прус.warnagcopo ‘від ястраба’, што збліжаецца з літ.kapōti ‘секчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каліе́ла
(н.-лац. koliella)
аднаклетачная або ніткаватая зялёная водарасць сям. элакатотрыксавых, якая трапляецца ў планктонеазёр, рэк, у глебе, на снезе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)