франк, -а, мн. -і, -аў, м.

Грашовая адзінка Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін да 2002 г., роўная 100 сантымам.

|| прым. фра́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unit

[ju:ˈnɪt]

n.

1) адзі́нка f. (і пра асо́бу); шту́ка f. (пра рэч)

2) адзі́нка вымярэ́ньня

A meter is a unit of length — Мэ́тар — адзі́нка даўжыні

3) Math. адзі́нка — найме́ншы цэ́лы лік

4) вайско́вая ча́стка; полк палка́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кандэ́ла, ‑ы, ж.

Асноўная адзінка сілы святла ў Міжнароднай сістэме адзінак; свяча.

[Ад лац. candela — свяча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кілагра́м, ‑а, м.

Адзінка вагі ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам.

[Лац. indictum — аб’яўленае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́лар, ‑а, м.

Асноўная грашовая адзінка ў ЗША і некаторых іншых краінах.

[Англ. dollar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сантыме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні, роўная сотай долі метра.

2. Вымяральная лінейка, істужка з дзяленнямі такой меры.

|| прым. сантыметро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўто́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння музычных інтэрвалаў — найменшая адлегласць паміж гукамі па вышыні.

2. Пераход ад светлага, яркага тону, колеру да цёмнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pound sterling

фунт стэ́рлінгаў (грашо́вая адзі́нка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unit of work

Phys.

адзі́нка рабо́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)