1) сукупнасць асартыментных груп тавараў і таварных адзінак, якія прапануюцца пакупнікам канкрэтным прадаўцом.
2) Пералік прадукцыі, што вырабляецца на прадпрыемстве; структура вытворчай праграмы. Паводле ступені дэталізацыі асобных яе відаў можа быць разгорнутай або спецыялізаванай (па тыпах, марках, профілях, памерах, артыкулах),
групавой (асобныя пазіцыі разгорнутай Н.т. аб’яднаны ў аднародныя групы пад агульным найменнем), свабодна-планавай (з найб. узбуйненым пералікам прадукцыі). Важнае значэнне мела пры планавай сістэме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙСМУСАВЫ СТАНО́К,
адзін з відаў дрэварэзальных станкоў для прастругвання дошак, брусковых загатовак або шчытавых зборачных адзінак цыліндрычным фрэзераваннем. Рэзальны інструмент — нажавы вал з устаўленымі нажамі, падача загатоўкі — вальцовым механізмам. Для апрацоўкі на Р.с. ў загатоўкі папярэдне фарміруюць 1—2 базавыя паверхні на фугавальным станку.
Схема аднабаковага рэйсмусавага станка: 1 — ролік; 2 — стол; 3 — загатоўка; 4 і 8 — задні і пярэдні падавальныя вальцы; 5 і 7 — задні і пярэдні прыціскачы; 6 — вал з рэжучымі нажамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ландта́г
(ням. Landtag, ад Land = зямля + Tag = сход)
выбарны орган самакіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак — зямель у Германіі і Аўстрыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сентэ́сіма
(ісп. centésimo, ад лац. centum = сто)
разменная манета Панамы, Уругвая, Чылі, роўная 1/100 іх нацыянальных грашовых адзінак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́сла
[харв. W. Tesla = прозвішча харв. фізіка і вынаходцы (1856—1943)]
адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флавано́іды
(ад лац. flavus = жоўты + -оід)
фенольныя злучэнні, у аснове структуры якіх ляжыць шкілет, што складаецца з вугляродных адзінак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кру́глы, -ая, -ае.
1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.
К. мячык.
К. стол.
2. Поўны, абсалютны (разм.).
Круглая сірата.
К. выдатнік.
3. Вылічаны без дробавых адзінак.
Круглыя лічбы.
4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).
◊
Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.
|| памянш.-ласк.кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).
|| наз.круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае (абазначаецца знакам %).
2. Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н., прынятага за адзінку.
Выканаць план на 105 працэнтаў.
3. Даход, які атрымліваецца на кожныя 100 грашовых адзінак, што знаходзяцца ў банку, ашчадкасе.
Выплачваюцца працэнты.
4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад даходу.
Працаваць на працэнтах.
◊
На (усе) сто працэнтаў (разм., адабр.) — поўнасцю.
|| прым.працэ́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЬЮ́ТАН,
адзінка сілы (у т. л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2 у напрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кг∙м/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (106Н), кіланьютан (103Н), міліньютан 10−3Н), мікраньютан 10−6Н) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА ФІЗІ́ЧНЫХ ВЕЛІЧЫ́НЬ,
сукупнасць узаемазвязаных фізічных велічынь, што ўключае асн. (незалежныя) і вытворныя велічыні і выкарыстоўваецца ў пэўнай галіне прыродазнаўства. Абазначаецца сімваламі асн. велічынь (гл.Размернасць у фізіцы) і дазваляе вызначыць кожную вытворную фіз. велічыню праз асноўныя на падставе ўраўненняў сувязі, якая існуе паміж імі. Напр., LMT — у механіцы і LMTI — у электрадынаміцы, дзе L — даўжыня, М — маса, Т — час, I — сіла току (асн. велічыні сістэмы адпаведна). Выбар С.ф.в. вызначае ўвядзенне адпаведных сістэм адзінакфіз. велічынь.