Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ўдадзенымомант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2–3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ПО́ЛЬСКАЯ ПРА́ЎДА», Кніга Эльблонгская,
умоўная назва зборніка польскага права, складзенага на тэр.Тэўтонскага ордэнаў канцы 13 — пач. 14 ст. на ням. мове. Рукапіс «П.п.», выяўлены ў 1868 у г. Эльбланг (Польшча), уключае запісы звычаяў і суд. рашэнняў (усяго 29 арт.). Некат. звычаі на момант складання зборніка выйшлі з ужытку. У «П.п.» адлюстраваны агр. адносіны, адрозненні ў прававым становішчы розных пластоў грамадства, дадзены тлумачэнні па пытаннях абавязацельнага, сямейнага, спадчыннага права і працэсу. Арыгінал рукапісу загінуў у 2-ю сусв. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІ́ЧНЫЯ ВАГА́ННІ,
перыядычныя змены фіз. велічыні паводле сінусаідальнага закону. Аналітычна апісваюць залежнасцю x = A sin(ωt+φ0) або x = A cos(ωt+φ0), дзе x — значэнне фіз. велічыні ўдадзенымомант часу t, A — амплітуда, ωt+φ0 — фаза, ω — цыклічная частата, φ0 — пач. фаза. Графічна адлюстроўваюцца сінусоідай. Ваганні многіх фіз. сістэм блізкія да гарманічных ваганняў, а любое складанае ваганне можна выявіць як сукупнасць гарманічных ваганняў у выглядзе Фур’е шэрагу (гл.Гарманічны аналіз, Ангарманічныя ваганні, Абертон).
Да арт.Гарманічныя ваганні: T — перыяд; A — амплітуда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сёння, прысл.
1. У гэты дзень.
С. паеду ў Полацк.
2.перан. Цяпер.
С. студэнт, а заўтра настаўнік.
3.у знач.наз., нескл., н. Цяперашні дзень.
На с. ўзяла білеты ў кіно.
На с. (перан.: у дадзенымомант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).
◊
Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.
|| прым.сённяшніісяго́нняшні, -яя, -яе.
На с. дзень (на сёння).
◊
Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ўдадзенымомант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне.Шамякін.[Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЮ́ЙГЕНСА—ФРЭНЕ́ЛЯ ПРЫ́НЦЫП,
асноўны прынцып хвалевай оптыкі, які дае магчымасць вызначаць амплітуду (інтэнсіўнасць) хвалі ў кожным пункце, калі вядомыя яе амплітуда і фаза на якой-н. адвольнай паверхні. Першапачаткова сфармуляваны К.Гюйгенсам (1690), развіты з улікам інтэрферэнцыі А.Ж.Фрэнелем (1818), строгую матэм. фармулёўку Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу даў Г.Р.Кірхгоф (1882).
Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу кожны пункт хвалевай паверхні (фронту хвалі), якой у дадзенымомант дасягнула светлавая хваля, з’яўляецца цэнтрам другасных (фіктыўных) кагерэнтных хваль, агінальная якіх у кожны наступны момант часу вызначае новую хвалевую паверхню. Інтэнсіўнасць святла ў пункце назірання вызначаецца вынікам інтэрферэнцыі другасных хваль. Пры гэтым амплітуда другасных хваль залежыць ад вугла паміж нармаллю да хвалевай паверхні ў цэнтры другаснай хвалі і напрамкам на пункт назірання. Гюйгенса—Фрэнеля прынцып выкарыстоўваецца пры рашэнні дыфракцыйных задач. Гл. таксама Дыфракцыя святла, Інтэрферэнцыя святла.
А.І.Болсун.
Да арт.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып: S — крыніца святла, σ — хвалевая паверхня, M0, M1, M2, M1′, M2′ — цэнтры другасных хваль, φ — вугал паміж нармаллю да хвалевай паверхні і напрамкам на пункт назірання A.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГЧЫ́МАСЦЬ І РЭЧАІ́СНАСЦЬ,
узаемазвязаныя катэгорыі дыялектыкі, якія характарызуюць працэс станаўлення і развіцця ўсіх прадметаў і з’яў з пункту гледжання неабходнай паслядоўнасці яго пэўных момантаў (стадый, узроўняў). Магчымасць — такі ідэальны стан прадмета ці з’явы, калі ўласцівыя ім унутр. тэндэнцыі ў сваім руху яшчэ не дасягнулі дастаткова яснай акрэсленасці і форм яе знешняга выражэння, каб самастойна існаваць у якасці новых прадметаў і з’яў, г.зн. не пераўтварыліся ў элементы існуючай рэчаіснасці. Пераход з ідэальнага стану ў рэчаіснасць адбываецца згодна з логікай развіцця кожнага прадмета ці з’явы і залежыць ад наступлення пэўных умоў. Рэчаіснасць — тое, што ўжо існуе Усё існуючае ў кожны дадзенымомант у вобразе пэўнай рэчаіснасці ў свой час прадстаўляла сабою магчымасць. Таму магчымасць з’яўляецца перадумовай рэчаіснасці, а працэс развіцця прадметаў і з’яў набывае выгляд бясконцых пераходаў магчымасці ў рэчаіснасць і адначасова ўзнікнення ў рэчаіснасці новых магчымасцей, якія пракладваюць шлях да фарміравання новай рэчаіснасці. Філас. класіфікацыя магчымасці ўключае абстрактныя (фармальныя) і рэальныя (канкрэтныя) магчымасці. Абстрактная магчымасць не супярэчыць сутнасці прадмета або з’явы і не адмаўляе аб’ектыўнай логікі іх развіцця, але ўдадзены час не можа пераўтварыцца ў рэальнасць, таму што адсутнічаюць неабходныя і дастатковыя ўмовы для такога пераходу. Рэальная магчымасць ужо ўдадзенымомант абапіраецца на неабходную колькасць умоў, каб стаць элементам існуючай рэчаіснасці. Але фактычны пераход гэтай магчымасці ў рэчаіснасць часта залежыць ад наяўнасці некаторых дадатковых фактараў (напр., у грамадскім жыцці — ведаў, волі і г.д.). Абстрактная і рэальная магчымасць звязаны паміж сабой узаемапераходамі, г.зн., што абстрактная магчымасць дзякуючы змене ўмоў становіцца рэальнай магчымасцю, а апошняя можа перайсці ў разрад абстрактнай магчымасці (напр., у гісторыі, палітыцы).
Сістэматычнае навук. асэнсаванне М. і р. пачалося ўСтараж. Грэцыі прадстаўнікамі элейскай і мегарскай школ. Дыялектыку М. і р. распрацоўваў Арыстоцель, погляды якога панавалі ў філасофіі сярэдневякоўя. Развіццё філас. ідэй аб М. і р. звязана з імёнамі Т.Гобса, Ж.Б Ламарка, І.Канта, Г.Гегеля, К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, Б.Расела, С.А.Крыпке, Я.Хінцікі.
Літ.:
Маковка Н.М. Проблема выбора в диалектике возможности и действительности. Ростов н/Д, 1978;
Материалистическая диалектика: Краткий очерк теории. 2 изд. М., 1985;
Методологические функции философских категорий. Саратов, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАСЦЬу механіцы,
вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе быстрыню перамяшчэння матэрыяльнага пункта (часціцы) уздоўж траекторыі; адна з асн. кінематычных велічынь. Пры раўнамерным руху модуль С. роўны адносінам пройдзенага шляху Δs да прамежку часу Δt: v = Δs/Δt.
Пры нераўнамерным руху С. часціцы ўдадзенымомант часу t вызначаецца формулай
, дзе — перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу Δt,
— радыус-вектар і x(t), y(t), z(t) — каардынаты часціцы ўмомант часу t. Вектар накіраваны па датычнай уздоўж траекторыі руху часціцы, а яго модуль
, дзе
,
,
— праекцыі на адпаведныя восі каардынат. За канечны прамежак часу Δt адрозніваюць сярэднюю С. перамяшчэння
і сярэднюю С. праходжання шляху
, дзе — вектар перамяшчэння і Δs — шлях, пройдзены ўздоўж траекторыі за Δt. Адзінка С. ўСІ — метр за секунду.
А.І.Болсун.
Графічнае вызначэнне скорасціў механіцы: ab — траекторыя руху часціцы; — радыус-вектар пачатковага становішча (1) часціцы ўмомант часу t, — перамяшчэнне часціцы за прамежак часу Δt, ΔS — шлях часціцы на адрэзку траекторыі 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парамне́зія
(ад гр. para = каля, пры + mnesis = успамін)
мед. парушэнне памяці, пры якім падзеі, што адбываюцца ўдадзенымомант, здаюцца ўжо некалі перажытымі (параўн.амнезія).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
парамнее́зія
(ад пара- + гр. mnesis = успамін)
парушэнне памяці, пры якім падзеі, што адбываюцца ўдадзенымомант, здаюцца ўжо некалі перажытымі; выступае ў разнавіднасцях канфабуляцыя, крыптамнезія, псеўдарэмінісцэнцыя, рэдуплікацыя (параўн.амнезія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)