фартыфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння. Лекцыі па фартыфікацыі і тактыцы.

2. Узвядзенне ваенных умацаванняў, а таксама гэтыя ўмацаванні. Палявая фартыфікацыя.

[Ад лац. fortificatio — умацаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́мул, ‑у, м.

Пабуджальная прычына, якая падахвочвае на ажыццяўленне чаго‑н. Стымул росту. Стымул павышэння прадукцыйнасці працы. □ Паспяховае і справядлівае вырашэнне нацыянальнага пытання ў СССР на аснове прынцыпаў марксізма-ленінізма дало новы стымул вызваленчай барацьбе народаў каланіяльных і залежных краін. «Звязда». [Ліннік:] — Культурна-асветная работа ёсць найвялікшы стымул ва ўмацаванні працоўнай дысцыпліны. Савіцкі.

[Лац. stimulus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Ука́паць якой‑н. вадкасцю; зака́пацца. Укапацца чарнілам.

укапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

Капаючы, пранікнуць у глыб чаго‑н. Укапацца ў снег. // Зрабіць для сябе глыбокія ўмацаванні ў зямлі. Ужо і так доўга .. [танкісты] топчуцца тут, упускаюць дзень за днём, даючы немцу час укапацца, сабрацца з сіламі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЮБУА́ ((Dubois) Эжэн) (28.1.1858, г. Эйсдэн, Нідэрланды — 16.12.1940),

галандскі антраполаг. Па адукацыі ваенны ўрач. У 1890—92 выявіў на в-ве Ява шкілетныя рэшткі выкапнёвага продка чалавека, назваўшы яго «Pithecanthropus erectus», г. зн. «малпачалавек прамастаячы». Гэтыя адкрыцці адыгралі важную ролю ва ўмацаванні эвалюцыйнай тэорыі.

т. 6, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

умацава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. умацаваць і умацавацца.

2. Абарончае збудаванне; месца, дзе ўзведзены такія збудаванні. На світанні, пакінуўшы траншэі на ўзлеску, пяхота ўслед за танкамі рванулася цераз поле на варожыя ўмацаванні. «Звязда». Частка пасада, якая была побач з дзядзінцам, .. акружалася другой лініяй умацаванняў і называлася акольным горадам, або астрогам. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЖАДХПУ́Р,

горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў сярэдзіне 15 ст. Каля 700 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Вытв-сць тканін, скураных, фармацэўтычных, метал. вырабаў; маст. рамёствы (апрацоўка слановай косці, выраб упрыгожанняў са шкла, лакавых сувенірных рэчаў, культавага адзення і інш.). Гар. ўмацаванні і цытадэль 16 ст.

т. 6, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ ЗА́МАК Існаваў у 14—17 ст. Размяшчаўся за 3 км ад г.п. Езярышча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. У плане чатырохвугольнік (100 х х 120 м). Быў абкружаны землянымі валамі з 3 вежамі і ровам, які аддзяляў замак ад астатняй тэр. паўвыспы. У час паводак замак ператвараўся ў астраўную крэпасць. Паводле польскага храніста Р.​Гейдэнштэйна, у 16 ст. Е.з. меў значныя ўмацаванні і разам з Полацкім замкам панаваў над «усім краем». У Лівонскую вайну 1558—83 узяты рус. войскам (1565) і спалены, потым адбудаваны. У 1579 яго знішчылі ў час штурму войскі караля Стафана Баторыя, пазней адноўлены. У пач. 17 ст. ў час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны па загадзе караля Жыгімонта III Вазы езярышчанскім старостам К.​Сакалінскім. У жн. 1654 замак захапіла рус. войска на чале з ваяводам С.​Стрэшневым. Захаваліся рэшткі валоў.

В.​М.​Ляўко.

т. 6, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; кры́шаны; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі; здрабняць што-н.

К. буракі.

2. каго-што. Ламаць, разбіваць на часткі.

К. крэйду.

3. перан., каго-што. Знішчаць (разм.).

К. варожыя ўмацаванні.

4. Накідваць дзе-н. крошак (разм.).

Не крышы на падлогу.

|| зак. скрышы́ць, скрышу́, скры́шыш, скры́шыць; скры́шаны (да 1 і 2 знач.), раскрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 2 знач.) і накрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. крышэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГЛА́СІС (франц. glacis),

ахоўны земляны насып перад абарончым ровам замка; элемент абарончых збудаванняў. Уключалі прамежкавыя і вонкавыя ўмацаванні, за якімі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, і атрады, што рабілі раптоўныя набегі на ворага. Часам перад гласісам будавалі абарончыя сухія або вадзяныя равы. Пад прыкрыццём гласісу размяшчалася спец. дарога для перамяшчэння воінаў у час аблогі.

т. 5, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,

старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р. Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. У пач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваў Груз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)