tantrum [ˈtæntrəm] n. вы́бух раздражне́ння, істэ́рыка;

get into a tantrum ускіпе́ць, закаці́ць істэ́рыку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

істэ́рык

(ад істэрыка)

чалавек, які пакутуе ад істэрыкі, схільны да істэрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

істэры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істэрыі, да істэрыкі. Істэрычны псіхоз. Істэрычны прыпадак.

2. Схільны да істэрыі, які ўпадае ў істэрыю. Істэрычная натура. □ [Люся Ніканава] іграла Таццяну то занадта істэрычнай, то, наадварот, празмерна чэрствай. «Полымя».

3. Характэрны для істэрыі, для істэрыка; такі, як пры істэрыі. Істэрычны голас. □ — Го-го-го! — зарагатаў пан, — го-го-го! — і браўся за бокі. Рогат нервовы, істэрычны трос яго, да слёз мучыў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)