inflacja

ж. інфляцыя;

20-procentowa inflacja — 20-працэнтная інфляцыя;

inflacja galopująca — паскораная інфляцыя;

inflacja kontrolowana — «кантраляваная» інфляцыя;

inflacja pieniężna — інфляцыя грошай;

inflacja utajona (ukryta) — схаваная інфляцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Géldabwertung f -, -en інфля́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

inflation [ɪnˈfleɪʃn] n.

1. econ. інфля́цыя

2. надзіма́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Inflatión f -, -en эк. інфля́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

inflation

[ɪnˈfleɪʃən]

n.

1) інфля́цыя f.

2) надзіма́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГІПЕРІНФЛЯ́ЦЫЯ (ад гіпер... + інфляцыя),

выключна хуткі рост таварных цэн і грашовай масы ў абарачэнні (да 50% за месяц). Вядзе да рэзкага абясцэнення грашовай адзінкі, расстройства плацежнага абароту, парушэння нармальных гасп. сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця. Найчасцей абумоўлена экстраардынарнымі фактарамі — вайной, эканам. разрухай і інш. Найб. адмоўна ўплывае на эканам. становішча насельніцтва з фіксаванымі даходамі.

т. 5, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэзінфля́цыя

(ад дэз- + інфляцыя)

зніжэнне тэмпаў росту інфляцыі або яе поўнае спыненне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«УЦЁКІ КАПІТА́ЛУ»,

працэс стыхійнага перамяшчэння капіталаў з адной краіны ў іншую з мэтай больш выгаднага іх выкарыстання або надзейнага і даходнага ўкладання. Выяўляецца ў форме пераводу капіталаў на рахункі банкаў у інш. краінах, набыцця замежных каштоўных папер, а таксама кантрабанднага вывазу золата, замежнай і нац. валюты. Асн. прычыны «У.к.»: эканам. і паліт. няўстойлівасць, валютны крызіс, інфляцыя, рэзкія ваганні валютных курсаў, чаканне дэвальвацыі і рэвальвацыі, павелічэнне працэнтных ставак. Вядзе да пагаршэння плацежнага балансу, валютна-фін. становішча краіны. У пэўныя перыяды эканам. развіцця ўласцівы многім краінам.

т. 16, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

predict [prɪˈdɪkt] v. прадка́зваць;

It was pre dic ted that inflation would rise. Было прадказана, што інфляцыя павялі́чыцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

symptomatic [ˌsɪmptəˈmætɪk] adj. (of) сімптаматы́чны;

Is inflation symptomatic of economic decline? Ці не з’яўляецца інфляцыя сімптомам эканамічнага заняпаду?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)