бел. размалёўшчыкі шкла. У 2-й пал. 18 ст. працавалі на шклагутах Радзівілаў.
Мікалай (?—1794). Працаваў на гуце ў Налібаках, з 1739 ва Урэччы. Быў першым размалёўшчыкам па шкле, ствараў эскізы люстэркаў. У 1775—81 працаваў на мануфактуры Хадкевічаў у Чарнобылі, потым ізноў ва Урэччы. Гравіраваў узоры на шкляных пластах і рамах для люстэркаў, аздабляў дробную шкляную пластыку.
Ян (?—?), відаць, сын Мікалая. Да 1744 і пасля 1750 працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (Мацея?), у 1781—84 аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у т. л. келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—85 стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўр. літарамі.
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Я́МАЧКІ»,
бел.нар. гульня. Для гульні патрэбны тэнісны мяч і 15—20 каменьчыкаў. Кожны ўдзельнік капае па прамой лініі ямачку глыбінёй 2,5—3 смі дыяметрам 3,5—4 см на адлегласці паміж ямачкамі 20—25 см. Затым выбіраецца «каток», які становіцца каля крайняй ямкі, астатнія гульцы — каля іншых. «Каток» коціць мяч, і, калі ён трапляе ў ямку, усе ўцякаюць, а гаспадар ямкі хапае мяч і гаворыць: «Стоп!» Усе спыняюцца, і ён кідае мяч у аднаго з гульцоў. Калі пападзе, кладзе ў яго ямку каменьчык, калі прамахнецца — кладзе каменьчык у сваю ямку. Гульцы могуць ухіляцца ад мяча, але пры гэтым не павінны сыходзіць са свайго месца. Затым «каток» коціць мяч ізноў. Ямка, у якую будзе пакладзена 3 каменьчыкі, закопваецца, і яе гаспадар выбывае з гульні. Калі мяч не закоціцца ні ў адну ямку, каменьчык кладзецца ў ямку «катка». Гульня заканчваецца, калі застаецца адзін гулец ці «каток», у ямцы якога знаходзіцца не больш за 2 каменьчыкі. Наступным «катком» становіцца гаспадар бліжэйшай ямкі.
Разм. Тое, што і прыпужаць. Малы ж ізноў сваё — не хоча апранацца, Выбрыкваць, уцякаць пачаў, хавацца. Зноў тыя ж захады прынятыя былі, — Міліцыяй малога прыпужнула.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыватво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які дае жыццё, аднаўляе сілы, ажыўляе. Жыватворнае летняе сонца. □ А пройдзе ноч, жыватворная летняя ноч, — ізноў усё ажывае, зелянее.Кулакоўскі.//перан. Спрыяльны, дабратворны, плённы. Жыватворныя ідэі рэвалюцыі атрымліваюць новыя і новыя перамогі.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнса́цыя, ‑і, ж.
1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі.// Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.
2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.
3.перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў!Шынклер.Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу.«Беларусь».
[Лац. condensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фе́нікс, ‑а, м.
1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло.Дудар.
2.Кніжн.уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.
[Грэч. phoinix.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
само́хаць, прысл.
Разм. Па сваёй ахвоце. Крумкач ізноў пачаў яе [пумачку] прасіць: — Аддай мне, калі ласка, песню гэту. Калі самохаць мне не аддасі — я адбяру!Дубоўка.// Само сабой, мімаволі. Пасля стрэлу ў вінтоўцы яшчэ заставалася гільза ў патронніку, і Чубар зусім самохаць кляцнуў затворам.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СА́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 16.4.1952, в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1976 выкладае ў Бел.АМ (з 1996 праф.). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. У станковых творах ярка выяўлены графічныя інтэрпрэтацыі і пераасэнсаванне традыц.нар. культуры ў сучасных маст. формах, філасафічнасць; значная ўвага аддаецца глыбокай танальна-каларыстычнай прапрацоўцы: серыі «Беларускія мадонны» (1970), «Этнографы» (1978), «Маці-Бацькаўшчына» (1983); лісты «Зіма. Стары гасцінец», «Аздаміцкі святы», «Памяць старых курганоў», «Тут вакол мая памяць», «Аздамічы. Час медазбору» (усе 1988), «Сон зямлі» (1990), «Легенда старога замка» (1993), «Далёкае — блізкае», «Князь» (абодва 1994), «Каўчэг захаваных свят», «У крузе магічных абрадаў», «Шэсце», «Святасць споведзі» (усе 1996), «Перакрыжаванні», «Гуканне вясны» (абодва 1998), «Вобраз складкі», «Рух з запасам цішыні», «Анёл сноў» (усе 1999), «Той, хто носіць сваю дарогу», «У пошуку згубленага часу» (абодва 2000), «Разарваныя фрагменты памяці». «Жывапіс для ветру», «Вярнуцца, каб ізноў вярнуцца» (усе 2001). У кніжнай графіцы арганічна спалучае графічныя элементы з выразнымі сродкамі друкарскага набору. Аформіў кнігі «Міхасёвы прыгоды» Я.Коласа (1980), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» Н.Мацяш (1982), «Творы» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Госці» В.Віткі, «Малы-малышок» (усе 1984), «Родныя дзеці» Н.Гілевіча, «З рога ўсяго многа» (абедзве 1985), «Выбранае» Цёткі (1986) іінш. Аўтар серый акварэляў «Голас Янкі Купалы» (1982), «Па Міншчыне» (1983), «Палессе» (1984).
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х г.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбале́цца, ‑ліцца; зак.
Разм. Пачаць моцна балець (пра органы, часткі цела). Ад напружаных думак, ад бяссонніцы ў .. [маёра] разбалелася галава.Шамякін.Ад таго, што.. [Віця] пабыў у цяпле, параненае плячо разбалелася яшчэ мацней.Корзун.Зайшлося сэрца несціханым болем, І раны разбалеліся ізноў, Што мацеркі дамоў ужо ніколі Сваіх не дачакаюцца сыноў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гмах, ‑у, м.
Вялікі вышынны будынак. Я ў сталіцы ізноў Сярод гмахаў-дамоў, Што здзіўляюць красой небывалай.Журба.Высокі клён, Але і ён — Па пояс дому-гмаху.Макаль.//перан. Увогуле пра што‑н. вялікае, велічнае. Дуб і сосны — векавыя гмахі, Не баяцца бур і навальніц.Пысін.Грамада — вялікі гмах: Адзін ляжа, сто ідзе, А хто ж роўны грамадзе?!Купала.
[Польск. gmach з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)