игра́льные ка́рты ігра́льныя ка́рты, ка́рты для гульні́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Spíelautomat
m -en, -en ігра́льны аўтама́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
one-armed bandit[ˌwʌnɑ:mdˈbændɪt]n.ігра́льны аўтама́т (звыч. з адной ручкай, «аднарукі бандыт»)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
алеато́рыка
(ад лац. aleatorius = І́гральны)
метад музычнай кампазіцыі, заснаваны на прынцыпе выпадковасці і імправізацыйнасці ў будове музычнага твора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
казіно́
(фр. casino, ад іт. casino)
клуб, ігральны дом з рэстаранам і азартнымі гульнямі (карты, рулетка і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
казіно́
(фр. casino, ад іт. casino = домік)
ігральны дом з рэстаранам і азартнымі гульнямі (картамі, рулеткай і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
касця́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм.
1.Ігральны кубік або пласцінка; косць (у 4 знач.). У чырвоных кутках ляскалі касцяшкі даміно, перагортваліся свежыя газеты і часопісы, разбіраліся шахматныя задачы і разгадваліся красворды.Грахоўскі.
2. Шарык на лічыльніках; костачка (у 5 знач.). Пяцівочка прыўзняў лічыльнікі, скінуўшы касцяшкі на адзін бок.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ААМЫ́НЬ
(партуг. Макао),
тэрыторыя ва Усх. Азіі, на ўзбярэжжы Паўд.-Кітайскага м., у дэльце р. Сіцзян. Належыць Партугаліі. Уключае п-аў Аамынь і а-вы Тайпа і Калаане. Пл. 16 км². Адм. ц. — г. Аамынь. Нас. 497 тыс.чал. (1991); кітайцы (больш за 95%), партугальцы і інш.Афіц. мова партугальская. Вернікі пераважна католікі. Большая частка насельніцтва жыве ў г. Аамынь. Рэльеф узгорысты. Клімат мусонны; ападкаў 1800 мм за год, бываюць тайфуны.
Тэр. Аамыня са стараж. часоў належала Кітаю, мела розныя назвы. Тут знаходзіўся палац кіт. імператрыцы — Магэ (Палата Матухны, адсюль назва Макао). У 14—17 ст. Аамынь — гандл. гавань у пав. Сяншань (цяпер Чжуншань), прав. Гуандун. У 1553 у Аамыні з’явіліся партугальцы, з 1555 яны арандавалі Аамынь, у 1557 стварылі адміністрацыю пры захаванні суверэнных правоў Кітая. У 1849 партуг. ўрад абвясціў Аамынь незалежным ад Кітая. Паводле навязанага Кітаю ў 1887 Дагавора аб дружбе і гандлі Партугалія атрымала права на «вечнае кіраванне» Аамынем. У 1940 захоплены Японіяй. Пасля паражэння Японіі ў 2-й сусв. вайне — пад кантролем Партугаліі, якая ў 1951 абвясціла Аамынь сваёй «заморскай правінцыяй» на чале з губернатарам. Урад КНР неаднаразова заяўляў, што Аамынь — тэр. Кітая, і настойваў на вяртанні яго праз мірныя перагаворы. У 1987 прынята сумесная кіт.-партуг. заява, якой прадугледжана з 20.12.1999 аднаўленне суверэнных правоў КНР на Аамынь, а таксама дазволена стварыць асобны адм. раён у адпаведнасці з абвешчаным Пекінам прынцыпам «адна дзяржава — два лады». Паліт. партыі: Дэмакратычны цэнтр Аамыня, Асацыяцыя абароны Аамыня.
Аснова эканомікі — турызм і галіны, якія яго абслугоўваюць. Развіта вытв-сцьтэкст., электронных вырабаў, феерверкаў, вырабаў са скуры, він, камфары. Аамынь — буйны пасрэдніцкі цэнтр міжнар.гандл. і валютна-фін. аперацый. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Вырошчваюць агародніну, развіты птушкагадоўля і рыбалоўства. Асн.гандл. партнёры — Кітай, Сянган, ЗША і Канада. Экспартуе адзенне, тэкстыль, шоўк, прадукцыю саматужных промыслаў, тытунёвыя вырабы, чай, рыбу. Вял. ролю адыгрывае рээкспарт тавараў з Кітая. Імпартуе сыравіну, харч. прадукты, пітную ваду. Аамынь вядомы як перавалачны пункт кантрабанднага гандлю золатам і опіумам. Ігральны бізнес. Марскі курорт. Паромная сувязь Аамыня — Сянган. Штогод Аамынь наведваюць 5 млн. турыстаў. Грашовая адзінка — патака.