Іванаўскі энергетычны інстытут імя У. І. Леніна 11/462

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ива́новский райо́н Іва́наўскі раён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ива́новский​II іва́наўскі; см. Ива́ново.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕ́ЛЕР Барыс Эмануілавіч (н. 10.10.1926, Мінск),

бел. хімік. Д-р тэхн. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу маніторынгу прыродных вод.

Тв.:

Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8.

т. 5, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Цэнтр — г. Пінск. Утворана 4.12.1939, уключала 5 паветаў: Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі (часткова). 15.1.1940 паветы скасаваны, утвораны 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі. У 1941 пл. вобласці 16,3 тыс. км², нас. 533,6 тыс. чал., 4 гарады, 5 гар. пасёлкаў, 1 раб. пасёлак, 159 сельсаветаў. 8.1.1954 пасля скасавання тэр. вобласці ўключана ў Брэсцкую вобласць.

т. 12, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЯ́ЕЎ Дзмітрый Канстанцінавіч (17.7.1917, с. Пратасава Кастрамской вобл., Расія — 1985),

савецкі біёлаг. Акад. АН СССР (1972, чл.-кар. 1964). Скончыў Іванаўскі с.-г. ін-т (1938). У 1939—41 і 1946—58 у НДІ пушной зверагадоўлі (Масква), з 1959 дырэктар Ін-та цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па агульнай біялогіі, генетыцы і селекцыі жывёл, тэорыі эвалюцыі, па ўздзеянні фіз. фактараў і прыручэнні дзікіх жывёл на іх рэпрадуктыўную функцыю, праблемах фотаперыядызму пры рэгуляцыі размнажэння і пладавітасці млекакормячых.

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСЭ́ТЛЯ (польск. basetla), басоля, бас, кантрабас,

струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Бывае розных памераў, мае 3—4 жыльныя або метал. струны, часам 4 ладавыя адзнакі на грыфе. Смык кароткі, прамы. Вядома ў беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. народаў. На Беларусі была пашырана з 18 ст. ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абл. пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў нар. інстр. ансамблях-«капэлях». У наш час сустракаецца рэдка. У Рэчы Паспалітай і бел. дакументах 18 ст. басэтляй наз. віяланчэль.

І.​Дз.​Назіна.

Басэтля. Іванаўскі раён Брэсцкай вобл.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́БАЎ Канстанцін Паўлавіч (н. 24.4.1910, г. Данецк, Украіна),

бел. вучоны ў галіне гісталогіі і цыталогіі. Д-р мед. н., праф. (1960). Скончыў Новачаркаскі с.-г. ін-т (1932) і Іванаўскі мед. ін-т (1947). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1970 заг. кафедры), у 1972—85 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, узростава-функцыян. і радыяцыйнай гісталогіі і цыталогіі.

Тв.:

Возрастная адаптация сердца к физической тренировке (в эксперименте). Мн., 1969 (разам з Н.​М.​Патапавай);

Структура и функции ведущих систем растущего организма при физической нагрузке. Мн., 1972.

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́ДЗІН Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 16.9.1928, пас. імя Свярдлова Камешкаўскага р-на Уладзіміраўскай вобл., Расія),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Іванаўскі пед. ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1978 у Мазырскім пед. ун-це. Навук. працы па рашэнні цэнтр. лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых, мадэліраванні выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.

Тв.:

О предельных распределениях сумм зависимых случайных величин с неограниченными дисперсиями // Докл. АН БССР. 1984. Т. 28, № 6;

Сходимость распределений сумм случайных величин. Мн., 1990;

О необходимых условиях сходимости распределений сумм зависимых случайных векторов // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2003. № 1.

М.М.Юдзін.

т. 18, кн. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯМЕ́ЛІЧАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 10.8.1930, г. Макар’еў Кастрамской вобл., Расія),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1972), праф. (1976). Скончыў Іванаўскі пед. ін-т (1952). З 1987 у БДУ. Навук. працы па метадах дыскрэтнай аптымізацыі поліэдральнай камбінаторыцы. Распрацаваў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач вектарнай дыскрэтнай аптымізацыі і агульную схему рашэння шырокага класа задач камбінаторнай аптымізацыі. Рашыў шэраг праблем поліэдральнай камбінаторыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Тв.:

Многогранники, графы, оптимизация. М., 1981 (разам з М.​М.​Кавалёвым, М.​К.​Краўцовым);

Метод построения последовательности планов для решения задач дискретной оптимизации. М., 1981 (разам з В.​І.​Комлікам);

Лекции по теории графов. М., 1990 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)