Еката́ць ’галасіць, вішчаць, скавытаць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Жд. 3) — ітэратыўны дзеяслоў, утвораны ад назоўніка ёкат, які адносіцца да ітэратыўных назоўнікаў на ‑otъ. Зыходную форму гл. пад ёкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ёкаць (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сціснуцца, неспадзявана замерці ад чаго‑н. (пра сэрца). Ля дзвярэй адразу спаткаў барадаты швейцар з залатымі лампасамі і паглядзеў з такой ганарыстай важнасцю, што ў мяне ёкнула сэрца. Карпюк. Тады сэрца .. [Тамары] ёкнула, на нейкі момант спынілася, а потым закалацілася часта-часта. Васілёнак. / у безас. ужыв. Хлопцы пайшлі, а ў Макара ёкнула ў грудзях. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)