Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. // Водная станцыя такой арганізацыі, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца такая арганізацыя. А побач — замак Пятра Першага, яхт-клуб.Новікаў.
[Ад англ. jacht-club.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яхт-клубм. Jáchtklub m -s, -; Rúderklub m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
яхт-клу́б
(англ. yacht-club)
спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, што займаюцца водным спортам (парусным, вёсельным, маторным), а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта арганізацыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
яхт-клу́б
(англ. yacht-club)
спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, што займаюцца водным спортам (парусным, вёсельным, маторным), а таксама водная станцыя такой арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПА́РУСНЫ СПОРТ, ветразевы спорт,
спаборніцтвы на спарт. парусных суднах (швертботы, яхты).
Узнік у Англіі ў 18 ст., першы яхт-клуб засн. ў г. Корк (1720). У праграме Алімп. гульняў з 1900. Міжнар. саюз П.с. засн. ў 1907. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1922, Еўропы — з 1932. Алімп.кл. суднаў з’яўляюцца «Еўропа», «Зорны», «Лазер», «Лятучы галандзец», «Містраль», «Солінг», «Тарнада», «Фін», «470»; у чэмпіянатах свету ўдзельнічаюць і інш.кл. суднаў — «Дракон», «Фаербол», «5,5» і інш. Гонкі праходзяць па кругавых дыстанцыях на 12 марскіх міль або 20—30 км і інш. Пераможца вызначаецца па суме некалькіх гонак (звычайна 7). У кл. крэйсерскіх яхт спаборніцтвы праводзяцца на вял. адлегласці. Найб. пашыраны П.с. у Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Расіі, Францыі, скандынаўскіх краінах.
На Беларусі развіваецца з 1950-х г. З 1969 дзейнічае Мінскі яхт-клуб. Федэрацыя П.с. існуе з 1992. Першы чэмпіянат Беларусі праведзены ў 1967 (Заслаўскае вадасх.). З бел. спартсменаў найб. вызначыліся С.Краўцоў (чэмпіён свету 1988, Еўропы 1989, 1991 у кл. «Тарнада», разам з Ю.Канавалавым, Расія), В.Буданцаў (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987, чэмпіён Еўропы 1990 у кл. «Лятучы галандзец»), Г.Страх і А.Мірон (сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 1984, Еўропы 1989 у кл. «Солінг»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Rúderklubm -s, -s вясля́рны я́хт-клуб
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тра́нец
(англ. transom)
плоскі зрэз кармы некаторых караблёў, яхт, шлюпак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КОРК (англ. Cork; ірл.Kopker),
горад на Пд Ірландыі. Горад з 1172. 127,3 тыс.ж. (1997). Марскі порт на р. Лі, каля яе ўпадзення ў зал. Корк Атлантычнага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць; машынабудаванне (у т. л. радыёэлектроннае, с.-г., суднабудаванне і суднарамонт; аўтазборачны з-д), харч., гумавая. тэкст., швейная, абутковая. Універсітэцкі каледж. Музеі; жывапісу і скульптуры, гар. гістарычны. Адзін са старэйшых у свеце яхт-клубаў (з 1720). Арх. помнікі 18—19 ст. Паблізу — металургічны з-д, здабыча прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камандо́р, ‑а, м.
1. Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне. // Асоба, якая мае гэта званне.
2.Уст. Начальнік атрада суднаў без адміральскага чыну. Камандор эскадры.
3. Званне старшыні яхт-клуба. // Асоба, якая мае гэта званне (у некаторых краінах Заходняй Еўропы, у ЗША і ў СССР да 1926 г.). // Кіраўнік конных, лыжных, аўтамабільных і пад. спаборніцтваў.
[Фр. commandeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)