вы́светліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

В. становішча.

|| незак. высвятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’ясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца.

Неба раз’яснілася.

|| незак. раз’ясня́цца, -я́ецца і раз’я́снівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца ясным, яснейшым.

Неба спакваля яснела.

Твар яснее (становіцца радасным).

|| зак. паясне́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уясні́цца, ‑ніцца; зак.

Стаць ясным, зразумелым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растлума́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Раскрыць сэнс чаго-н., зрабіць ясным, зразумелым.

Р. рашэнне задачы.

|| незак. растлума́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растлумачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што.

Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н.

|| зак. завуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

У завуаліраванай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’ясне́ць, ‑ее; безас. зак.

Стаць ясным, сонечным; праясніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыцыкло́н, -у, м. (спец.).

Зона ўстойлівага павышанага атмасфернага ціску, якая знаходзіцца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем.

|| прым. антыцыкло́нны, -ая, -ае, антыцыклані́чны, -ая, -ае і антыцыклана́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

1. Стаць ясным, праяснець.

Неба праяснілася.

Думкі праясніліся.

2. Стаць свабодным ад няяснасцей.

Справа праяснілася.

|| незак. праясня́цца, -я́ецца.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., што.

Зрабіць больш ясным, зразумелым, растлумачыць.

П. думку.

|| незак. паясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паясне́нне, -я, н.; прым. паясня́льны, -ая, -ае.

П. тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)