збля́клы, -ая, -ае.

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

Збляклыя фарбы.

Збляклыя кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бля́клы, -ая, -ае.

Які страціў яркасць афарбоўкі, свежасць.

Б. колер.

Бляклая трава.

|| наз. бля́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збля́кнуць, -ну, -неш, -не; збляк, -кла; -ні; зак.

1. Страціць яркасць, афарбоўку.

Ружовыя фарбы збляклі.

2. Завянуць, страціць свежасць.

Трава зблякла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

brightness [ˈbraɪtnəs] n.

1. я́ркасць, бліску́часць

2. ке́млівасць, здо́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brilliance [ˈbrɪliəns] n. я́ркасць, бляск;

brilliance of mind бліску́чы ро́зум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jaskrawość

ж. яркасць, зыркасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

я́ркость

1. (света, цвета) я́ркасць, -ці ж.; (о пламени — ещё) зы́ркасць, -ці ж.;

2. перен. я́ркасць, -ці ж., яскра́васць, -ці ж.; см. я́ркий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяско́лерыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Зрабіць бясколерным, зменшыць яркасць афарбоўкі.

А. тканіну.

2. перан., каго-што. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.

|| незак. абяско́лерваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяско́лерванне, -я, н. і абяско́леранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dim2 [dɪm] v.

1. затума́ньваць; затума́ньвацца; губля́ць я́ркасць, цьмяне́ць

2. прытупля́ць; прытупля́цца (пра пачуцці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАЗЕ́Ц (лац. Caelum),

невялікае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Мае зоркі, яркасць якіх меншая 5-й візуальнай зорнай велічыні. З тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.

т. 13, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)