yen1 [jen] n. (pl. yen) іе́на (грашовая адзінка Японіі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

іе́на, ‑ы; Р мн. іен; ж.

Грашовая адзінка Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самура́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Член прывілеяванага ваенна-феадальнага саслоўя ў Японіі.

2. мн. Наогул прадстаўнік японскіх мілітарыстаў (разм.).

|| прым. самура́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

япо́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

|| ж. япо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. япо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашміло́н, ‑у, м.

Разнавіднасць сінтэтычнага валакна, якое выпускаецца ў Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́йша, ‑ы, ж.

Прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах у Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

японазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць грамадскіх навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мову, літаратуру і культуру Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

япо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Японіі, японцаў, які належыць, уласцівы ім. Японская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самура́й, ‑я, м.

Член прывілеяванага ваенна-феадальнага саслоўя дробных дваран у феадальнай Японіі. // Разм. Прадстаўнік рэакцыйнай японскай ваеншчыны.

[Япон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

япо́нцы, ‑аў; адз. японец, ‑нца, м.; японка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. японкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)