электро́нна-я́дзерны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-я́дзерны электро́нна-я́дзерная электро́нна-я́дзернае электро́нна-я́дзерныя
Р. электро́нна-я́дзернага электро́нна-я́дзернай
электро́нна-я́дзернае
электро́нна-я́дзернага электро́нна-я́дзерных
Д. электро́нна-я́дзернаму электро́нна-я́дзернай электро́нна-я́дзернаму электро́нна-я́дзерным
В. электро́нна-я́дзерны (неадуш.)
электро́нна-я́дзернага (адуш.)
электро́нна-я́дзерную электро́нна-я́дзернае электро́нна-я́дзерныя (неадуш.)
электро́нна-я́дзерных (адуш.)
Т. электро́нна-я́дзерным электро́нна-я́дзернай
электро́нна-я́дзернаю
электро́нна-я́дзерным электро́нна-я́дзернымі
М. электро́нна-я́дзерным электро́нна-я́дзернай электро́нна-я́дзерным электро́нна-я́дзерных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэактарабудава́нне, ‑я, н.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца канструяваннем ядзерных рэактараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ ІЗАТО́ПЫ,

няўстойлівыя ізатопы, якія самаадвольна ператвараюцца ў інш. нукліды. Адрозніваюць прыродныя і штучныя, атрыманыя ў выніку розных ядзерных рэакцый.

т. 13, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БІКІ́НІ (Bikini),

атол у Ціхім ак., у архіпелагу Маршалавых астравоў. Апека ЗША. Пл. каля 5 км². Месца правядзення ядзерных выпрабаванняў ЗША у 1946—58. Жыхары эвакуіраваны ў 1946.

т. 3, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыклатро́н

(ад цыкла- + -трон)

спецыяльны складаны прыбор для павелічэння энергіі руху зараджаных ядзерных часціц.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НУКЛО́НЫ (ад лац. nucleus ядро),

агульная назва для пратонаў і нейтронаў, з якіх складаецца атамнае ядро. У адносінах да ядзерных сіл пратоны і нейтроны маюць падобныя ўласцівасці, таму іх можна разглядаць як 2 розныя «зарадавыя» станы адной і той жа часціцы — Н. Гл. таксама Ізатапічная інварыянтнасць.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́САН-СІ́ЦІ (Quezon City),

горад на Філіпінах, на в-ве Лусон. Засн. ў 1940. Названы ў гонар першага прэзідэнта Філіпін М.​Кесана. У 1948—76 афіцыйная сталіца краіны, знаходзіцца ў складзе Вял. Манілы. 1,7 млн. ж. (1994). Прам-сць: лёгкая, харч., хім., металаапрацоўчая. Ун-т. Цэнтр ядзерных даследаванняў.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́РМАК ((Cormack) Алан Маклеад) (н. 23.3.1924, г. Іаганесбург, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка),

амерыканскі фізік. Чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1945). З 1957 ва ун-це Тафтса ў Медфардзе (у 1968—76 праф., заг. кафедры), ЗША. Навук. працы па вымярэнні доз радыяцыі, ядзерных узаемадзеяннях, фізіцы часціц. Адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Хаўнсфілдам).

А.М.Кормак.

т. 8, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ЗАХО́П,

адна з ядзерных рэакцый, у якой рухомая часціца захопліваецца ядром-мішэнню, а энергія ўзбуджэння ўтворанага састаўнога ядра выпрамяняецца ў выглядзе гама-квантаў (радзей электронаў). Характэрны працэс узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі. Вядзе да ўтварэння ядраў з масавым лікам, павялічаным на 1, што выкарыстоўваецца для атрымання радыенуклідаў. Напр., гама-крыніца кобальт-60 атрымліваецца пры апрамяненні нейтронамі прыроднага кобальту-59. Р.з. выкарыстоўваецца таксама для дэтэктыравання нейтронаў.

т. 13, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)