я́блыневы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да яблыні, уласцівы ёй. Яблыневы ліст. □ Ноч была цёплая, з яблыневым пахам. Ермаловіч. // Які складаецца з яблынь. Яблыневы сад. // Зроблены з драўніны яблыні. Яблыневыя лыжкі.

2. у знач. наз. я́блыневыя, ‑ых. Падсямейства дрэў і кустоў сямейства ружакветных, да якога належаць яблыня, ігруша, айва і інш.

3. Як састаўная частка некаторых назваў шкоднікаў яблынь. Яблыневы кветкаед. Яблыневая пладажэрка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

1. Разм. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыдатным для нашэння, знасіцца — пра ўсё, многае.

2. Насіцца некаторы час. Пашастае [вецер], паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бады́ль, ‑я, м.

Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэ́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.

1. Кустовая садова-ягадная расліна сямейства агрэставых. Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. Маўр.

2. Кісла-салодкія ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́цце, ‑я, н., зб.

Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. □ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.

•••

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяйво́, ‑а, н.

Абл. Тое, што сыплецца, сеецца адкуль‑н. З неба церушылася белае снегавое сяйво. // перан. Россып чаго‑н. У зеніце ледзь улоўным яшчэ для вока белаватым сяйвом вызначыўся Млечны шлях. Хадкевіч. Ты не забудзешся? Табе запомніцца На лісцях яблынь срэбнае сяйво? Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буто́н, ‑а, м.

Пупышка кветкі; кветка, якая яшчэ не распусцілася. Ты ведаеш апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Раптам Антосю кінуўся ў вочы цэлы рад яблынь, на якіх дзе-нідзе пачыналі раскрывацца ружовыя бутоны. Стаховіч.

[Фр. bouton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ван, ‑а, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.

А. цукрам пірагі.

Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.

Іней абсыпаў кожную іголачку елак.

2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

Увесь твар і губы абсыпала.

3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

А. падарункамі.

А. кампліментамі.

|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).

5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)