Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
эгацэнтры́зм, ‑у, м.
Кніжн. Крайняя форма праяўлення эгаізму і індывідуалізму, у аснове якой ляжыць погляд на сябе як цэнтр сусвету. [Гаранскаму] хацелася сказаць пра юначы эгацэнтрызм, пра шкодную саманадзейнасць.Сабаленка.
[Ад лац. ego — я і centrum — цэнтр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасі́сты, ‑ая, ‑ае.
Надзелены моцным, зычным голасам. Галасісты салавей. □ Недзе далёка-далёка спявалі галасістыя дзяўчаты.Стаховіч.// Звонкі, гучны. Галасісты баян. □ Набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хударля́вы, ‑ая, ‑ае.
Сухарлявы, крыху худы. Твар у лейтэнанта быў зусім юначы, хударлявыя шчокі прасвечвалі румянцам.Хадкевіч.[Усмешка] заўсёды блукала на .. хударлявым і дробным твары [Дзяміда], хаваючыся ў каротка падстрыжаных вусах.В. Вольскі.Пятро паволі падышоў да Лены і моўчкі паціснуў яе хударлявую руку.Ваданосаў.[Нічыпар] падобны на цыганчука — хударлявы, смуглы, са жвавымі бліскуча-чорнымі вачыма.Мележ.Дарога ішла лесам. Паабапал раслі хударлявыя сасонкі і пакалечаныя бярозкі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́нар, ‑а, м.
1. Самы высокі мужчынскі голас. Лірычны тэнар. Драматычны тэнар. □ І набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую.Хадкевіч.І звінеў задорны тэнар, плылі ўслед за ім лагодныя мары.Ваданосаў.// Спявак, які мае такі голас. Міша сказаў, тэатральным жэстам выкінуўшы ў бок Альберта руку: — Прашу мець на ўвазе — лірычны тэнар.Ярашэвіч.
2. Духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.
[Іт. tenore.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)