этыле́н

(ад этыл)

бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хлорэты́л

(ад хлор + этыл)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для мясцовага абязбольвання і пры кароткачасовым наркозе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метылэтылкето́н

(ад метыл + этыл + кетон)

хімічнае злучэнне класа кетонаў, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік і сыравіна ў арганічным сінтэзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

этылацэта́т

(ад этыл + ацэтат)

складаны эфір, бясколерная лёгкая вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, кінаплёнкі, бяздымнага пораху і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыэтыламі́н

(ад ды- + этыл + аміны)

бясколернае лятучае рэчыва з аміячным пахам; выкарыстоўваецца як стымулятар сардэчнай дзейнасці, для атрымання паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

этылбензо́л

(ад этыл + бензол)

арганічнае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца для вырабу стыролу, а таксама як дабаўка да маторнага паліва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРЭМНІЙАРГАНІ́ЧНЫЯ ПАЛІМЕ́РЫ,

сінтэтычныя высокамалекулярныя злучэнні, якія маюць атамы крэмнію (Si) у манамерным звяне. Найб. даследаваны і шырока выкарыстоўваюцца ў прам-сці поліарганасілаксаны ці сіліконы.

Поліарганасілаксаны — К.п. агульнай ф-лы [—Si(R,′)—O—]n, у якіх асн. ланцуг макрамалекулы складаецца з атамаў Si, што чаргуюцца з атамамі кіслароду, і непасрэдна злучаны з атамамі вугляроду бакавых груп R, R — арган. радыкалаў (напр., метыл CH3-, этыл C2H5-, феніл C6H5-груп), якія абрамляюць асн. ланцуг. Лінейныя і разгалінаваныя К.п. з невысокай малекулярнай масай — вязкія бясколерныя вадкасці (гл. Крэмнійарганічныя вадкасці); высокамалекулярныя лінейныя — эластамеры (гл. Крэмнійарганічныя каўчукі) а сшытыя і разгалінаваныя — цвёрдыя, шклопадобныя, крохкія рэчывы. Вызначаюцца высокай тэрмастойкасцю, добрымі электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, гідрафобнасцю, устойлівасцю да ўздзеяння кіслот і шчолачаў, фізіял інертнасцю. Выкарыстоўваюць у якасці сувязнага ў вытв-сці пластмас, напр., шклопластыкаў, прызначаных для работы пры павышаных т-рах.

М.Р.Пракапчук.

т. 8, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)