летазлічэ́нне, -я, н.

Сістэма вызначэння часу па гадах ад якой-н. важнай гістарычнай даты.

Л. новай эры пачынаецца ад Нараджэння Хрыстова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́ра в разн. знач. э́ра, род. э́ры ж.;

в тре́тьем ве́ке до на́шей э́ры у трэ́цім стаго́ддзі да на́шай э́ры;

но́вая э́ра но́вая э́ра;

палеозо́йская э́ра палеазо́йская э́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Anno Domini [ˌænəʊˈdɒmɪnaɪ] adv. лацін. на́шай э́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

траці́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца трэцяй стадыяй у развіцці чаго-н.

Трацічная форма хваробы.

2. Старая назва першага перыяду кайназойскай эры (спец.).

Т. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мел, -у, м.

Тое, што і крэйда.

Пісаць мелам на дошцы.

Белы, як м.

|| прым. мелавы́, -а́я, -о́е.

М. перыяд (трэці геалагічны перыяд мезазойскай эры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плезіяза́ўр, ‑а, м.

Вымерлы марскі яшчар мезазойскай эры.

[Грэч. plēsios — блізкі і sauros — яшчарка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

AD [ˌeɪˈdi:] (скар. ад лацін. Anno Domini) на́шай э́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

BC [ˌbi:ˈsi:](скар. ад before Christ) да на́шай э́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сілу́р, ‑у, м.

Трэці перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад назвы старажытнага кельцкага племя сілураў, якое насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Erie, Lake

[,leɪkˈɪri]

во́зера І́ры, Э́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)