электраэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Вядучая галіна энергетыкі, якая забяспечвае электрыфікацыю гаспадаркі краіны на аснове рацыянальнага расшырэння вытворчасці і размеркавання электрычнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Галіна народнай гаспадаркі, якая ўключае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі. Развіццё энергетыкі. □ Разам з моладдзю іншых нацыянальнасцей юнакі і дзяўчаты нашай рэспублікі актыўна працуюць на будоўлях важнейшых прадпрыемстваў прамысловасці і энергетыкі краіны. «Маладосць». // Галіна тэхнікі, якая занята выпрацоўкай, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем энергіі ў розных яе формах. Энергетыка сельскай гаспадаркі. Энергетыка прамысловасці. // Вучэнне аб выкарыстанні ў народнай гаспадарцы розных відаў энергіі. Курс энергетыкі. // Тэхнічнае аснашчэнне, якое выкарыстоўваецца для выпрацоўкі, пераўтварэння, перадачы, размеркавання і выкарыстання энергіі ў розных яе формах. Перасоўная энергетыка.

2. Спец. Прынцып дзеяння, механізм чаго‑н. Энергетыка клеткі.

•••

Ядзерная энергетыка — а) галіна энергетыкі, якая выкарыстоўвае ядзерную энергію для электрыфікацыі і цеплафікацыі; б) галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі пераўтварэння ядзернай энергіі ў электрычную і цеплавую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энерге́тык

(ад энергетыка)

спецыяліст у галіне энергетыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАРЫСЕ́ВІЧ Валянцін Аляксеевіч (н. 27.5.1930, Масква),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Канд. тэхн. н. (1965). Сын А.І.Барысавіча. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1955). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1992 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні магутных патокаў іанізавальнага выпрамянення з рэчывамі, распрацоўцы тэхналогій выкарыстання радыяц. працэсаў у нар. гаспадарцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Применение мощных источников гамма-излучения в народном хозяйстве Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт).

т. 2, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХАЛЕ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 20.9.1938, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Акад. Нац. АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1986), д-р тэхн. н. (1976), праф. (1978). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1966 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (у 1983—88 нам. дырэктара). З 1991 дырэктар Ін-та праблем энергетыкі Нац. АН Беларусі, адначасова (з 1997) заг. кафедры Бел. тэхнал. ун-та. Навук працы па даследаванні механізма цепла- і масаабмену ў элементах энергет. установак, перспектывах развіцця энергетыкі на Беларусі, распрацоўцы сістэм ахаладжэння цеплавых і атамных электрастанцый.

Тв.:

Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн., 1981 (у сааўт.);

Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн., 1982.

А.А.Міхалевіч.

т. 10, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРЫЖЫЕ́ЎСКІ Анатоль Альгертавіч (н. 31.5.1944, г. Ульянаўск, Расія),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1994 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па механіцы і цеплафізіцы дысперсных парагазавадкасных асяроддзяў, экалагічных аспектах узаемадзеяння энергет. і прыродных сістэм, міграцыі аэразольных выкідаў АЭС у аэра- і гідрасферах.

Тв.:

Динамическая устойчивость работы системы неэквивалентных парогенерирующих каналов // Диссоциирующие газы как теплоносители и рабочие тела АЭС. Мн., 1981.

т. 1, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УНУ́КАЎ Аляксей Карлавіч (н. 12.1.1923, Масква),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1973), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1945). З 1967 заг. лабараторыі ў Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.​М.​Кржыжаноўскага. З 1978 у Бел. н.-д. і праектным ін-це энергетыкі прам-сці (з 1978 заг. аддзела, з 1989 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па пытаннях надзейнасці цеплаэнергет. установак, экалогіі энергетыкі.

Тв.:

Экспериментальные работы на парогенераторах. М., 1971;

Теплохимические процессы в газовом тракте паровых котлов. М., 1981;

Защита атмосферы от выбросов энергообьектов. М., 1992.

т. 18, кн. 1, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ВУШКІН Ігар Аляксандравіч (н. 5.6.1935, Масква),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-р тэхн. н. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац. АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».

Тв.:

Прикладная ядерная физика. Мн., 1980 (разам з А.​К.​Красіным, Я.​П.​Пятраевым);

Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з Я.​П.​Пятраевым, В.​І.​Уласавай);

Основы экологически чистой технологии получения технеция-99т. Мн., 2000.

т. 14, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал. ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац. АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела Ін-та ядз. энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.

Тв.:

Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разам з Б.​Я.​Цвяркоўкіным);

Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разам з А.​А.​Міхалевічам, Б.​І.​Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.

В.Ф.Якуша.

т. 18, кн. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́СІН Андрэй Капітонавіч (21.5.1911, г. Томск, Расія — 28.3.1981),

бел. вучоны ў галіне атамнай энергетыкі. Акад. АН Беларусі (1960), д-р фіз.-матэм. н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Томскі ун-т (1934). У 1945 працаваў у лабараторыі І.В.Курчатава, з 1946 у Обнінскім фіз.-энергет. ін-це. З 1961 у Ін-це энергетыкі, у 1965—77 дырэктар Ін-та ядз. энергетыкі, адначасова ў 1962—69 акад. сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук, з 1977 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і буд-ве атамных электрастанцый, вадароднай энергетыцы. Удзельнічаў у стварэнні першай у свеце Обнінскай, Белаярскай і рухомай атамных электрастанцый. Ленінская прэмія 1957.

Тв.:

Атомные электростанции. М., 1959;

Реакторы атомных электростанций. Мн., 1971;

Мирное использование ядерной энергии. Мн., 1982 (разам з Р.​Ф.​Красінай).

т. 8, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)