радыяцы́йна-экалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыяцы́йна-экалагі́чны радыяцы́йна-экалагі́чная радыяцы́йна-экалагі́чнае радыяцы́йна-экалагі́чныя
Р. радыяцы́йна-экалагі́чнага радыяцы́йна-экалагі́чнай
радыяцы́йна-экалагі́чнае
радыяцы́йна-экалагі́чнага радыяцы́йна-экалагі́чных
Д. радыяцы́йна-экалагі́чнаму радыяцы́йна-экалагі́чнай радыяцы́йна-экалагі́чнаму радыяцы́йна-экалагі́чным
В. радыяцы́йна-экалагі́чны (неадуш.)
радыяцы́йна-экалагі́чнага (адуш.)
радыяцы́йна-экалагі́чную радыяцы́йна-экалагі́чнае радыяцы́йна-экалагі́чныя (неадуш.)
радыяцы́йна-экалагі́чных (адуш.)
Т. радыяцы́йна-экалагі́чным радыяцы́йна-экалагі́чнай
радыяцы́йна-экалагі́чнаю
радыяцы́йна-экалагі́чным радыяцы́йна-экалагі́чнымі
М. радыяцы́йна-экалагі́чным радыяцы́йна-экалагі́чнай радыяцы́йна-экалагі́чным радыяцы́йна-экалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́льна-экалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыя́льна-экалагі́чны сацыя́льна-экалагі́чная сацыя́льна-экалагі́чнае сацыя́льна-экалагі́чныя
Р. сацыя́льна-экалагі́чнага сацыя́льна-экалагі́чнай
сацыя́льна-экалагі́чнае
сацыя́льна-экалагі́чнага сацыя́льна-экалагі́чных
Д. сацыя́льна-экалагі́чнаму сацыя́льна-экалагі́чнай сацыя́льна-экалагі́чнаму сацыя́льна-экалагі́чным
В. сацыя́льна-экалагі́чны (неадуш.)
сацыя́льна-экалагі́чнага (адуш.)
сацыя́льна-экалагі́чную сацыя́льна-экалагі́чнае сацыя́льна-экалагі́чныя (неадуш.)
сацыя́льна-экалагі́чных (адуш.)
Т. сацыя́льна-экалагі́чным сацыя́льна-экалагі́чнай
сацыя́льна-экалагі́чнаю
сацыя́льна-экалагі́чным сацыя́льна-экалагі́чнымі
М. сацыя́льна-экалагі́чным сацыя́льна-экалагі́чнай сацыя́льна-экалагі́чным сацыя́льна-экалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экалагічны песімум

т. 18, кн. 1, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЗІС ЭКАЛАГІ́ЧНЫ,

1) сітуацыя, якая ўзнікае ў экалагічных сістэмах (біягеацэнозах) у выніку парушэння раўнавагі пад уздзеяннем стыхійных прыродных з’яў (паводка, вывяржэнне вулканаў, засуха, ураганы, смерчы, лясныя пажары, землетрасенні і інш.) або ў выніку ўздзеяння антрапагенных фактараў (забруджванне чалавекам атмасферы, гідрасферы, глебы, разбурэнні прыродных экасістэм і комплексаў, зарэгуляванне рэк, высяканне лясоў, неапраўданая меліярацыя і інш.).

2) Напружаны стан узаемаадносін паміж чалавекам і прыродай, які характарызуецца неадпаведнасцю прадукцыйных сіл і вытворчых адносін і рэсурсна-экалагічных магчымасцей біясферы. К.э. ўзнікаюць пры масавым знішчэнні (перапромысел) буйных жывёл («крызіс кансументаў»), масавым знішчэнні і нястачы раслінных рэсурсаў («крызіс прадуцэнтаў»), пагрозе глабальнага забруджвання біясферы («крызіс рэдуцэнтаў», якія не паспяваюць ачышчаць яе ад антрапагенных прадуктаў). К.э. можа быць прадухілены адпаведнымі прыродаахоўнымі і прыродааздараўленчымі мерапрыемствамі (рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, безадходныя тэхналогіі, арганізацыя ахоўных тэрыторый і інш.). Есць лакальныя К.э., напр., дэградацыя экасістэмы Аральскага мора, вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. 3) У больш шырокім разуменні К.э. — фазы развіцця біясферы, у якія адбываецца якаснае абнаўленне жывога рэчыва (выміранне адных відаў і ўзнікненне другіх). К.э. бываюць таксама пры змене асяроддзя пражывання жывых істот, напр. узнікненне прамаходзячых антрапоідаў — непасрэдных продкаў чалавека.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ЭКАЛАГІ́ЧНЫ САЮ́З (БЭС, БелЭкаС),

добраахвотная грамадская арг-цыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва Беларусі. Засн. 3.4.1989 у Мінску. Прэзідэнт Б.​П.​Савіцкі, віцэ-прэзідэнты Р.​Г.​Гарэцкі, Я.​П.​Пятраеў, Л.​Р.​Тарасенка. Больш за 5 тыс. членаў (з 1995). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (праводзіцца адзін раз у 3 гады).

т. 2, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫ ЭКАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т імя А.​Дз.Сахарава. Засн. ў 1992 у Мінску як Міжнар. каледж па радыеэкалогіі імя А.​Дз.​Сахарава. З 1994 Міжнар. ін-т па радыеэкалогіі, з 1999 сучасная назва. У 1999/2000 навуч. г. ф-ты: радыеэкалогіі; радыебіялогіі і экалаг. медыцыны; павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае. Аспірантура з 1995. Савет па абароне дысертацый па экалогіі з 1999. З 1994 працуе кафедра ЮНЕСКА. Мае: цэнтры Нац. па выпрабаванні біял. актыўнасці хім. злучэнняў, 2 рэсп. па радыяцыйнай і экалаг. бяспецы (інфармавання насельніцтва і навукова-навуч.), лінгвістычны; спец. аддзелы (інфарм.-выдавецкі, тэхн. сродкаў навучання, новых адукац. тэхналогій); н.-д. сектар, у складзе якога 12 лабараторый, у т. л. лабараторыя гістэхналогій; лакальную камп’ютэрную сетку з выхадам у Інтэрнет; навукова-навучальную палявую станцыю ў Хойніках.

т. 10, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕ́СКІ РАДЫЯЦЫ́ЙНА-ЭКАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК.

Адзіны ў свеце радыяцыйна-экалагічны запаведнік. На Пд Гомельскай вобл., ва ўсх. ч. Палескай нізіны ў межах Гомельскага Палесся. Засн. ў 1988 на найб. забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з мэтай вядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу, радыебіял. даследаванняў, пошуку магчымых шляхоў выкарыстання тэрыторыі, з якой адселена насельніцтва і спынена гасп. дзейнасць, а таксама для захавання генафонду і відавой разнастайнасці мясц. флоры і фауны. Пл. 215,5 тыс. га. Рэльеф раўнінны з забалочанымі паніжэннямі, рознымі формамі эолавых утварэнняў і павышанымі ўчасткамі водападзелаў. Тэрыторыя адносіцца да вадазбору р. Прыпяць. Ландшафт поймавы са шматлікімі рукавамі, старыцамі і азёрамі. Балотныя і лясныя масівы. Лясістасць 46% тэрыторыі. Хваёвыя (48,5%), драбналістыя (27,3%), дубовыя (5,6%) і інш. лясы. У флоры каля 1120 відаў сасудзістых раслін. Ў фауне больш за 40 відаў млекакормячых, 70 — птушак, 25 — рыб. Шмат відаў раслін і жывёл, у т. л. вадзяны арэх плаваючы, шпажнік чарапіцавы, чорны бусел, змеяед і інш., занесены ў Чырв. кнігу Беларусі, некаторыя — у Міжнар. Чырв. кнігу.

т. 11, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. экалагічны, напр.: экафонд, экацэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экологи́ческий биол. экалагі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ogical [ˌi:kəˈlɒdʒɪkl] adj. экалагі́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)