Скрыпець некаторы час. [Гарнец:] У шэсцьдзесят сем год ды з маім здароўем не пра жаніцьбу ўжо думаць... [Зыль:] Нічога, паскрыпіш яшчэ.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скура́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Скураная куртка. Гэта быў камлюкаваты, нават тоўсты, гадоў пад шэсцьдзесят стары ў кароткай скуранцы.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядрэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Уважлівы, назіральны, пільны. Нядрэмная варта. □ Двое палонных — не асабліва, праўда, спяшаючыся, але ж і варушачыся пад нядрэмным вокам наглядчыкаў — накопвалі за дзень шэсцьдзесят-семдзесят кашоў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіве́нькі, ‑ая, ‑ае.
Памянш.-ласк.да сівы. Дзеду было гадоў шэсцьдзесят пяць: сівенькі, худы, з ружовай лысінай.Бядуля.Папараць абсела мятліца, сівенькая, дробненькая — дрыжыць нават тады, калі няма ветру.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́тчык, ‑а, м.
Прыстасаванне ў аўтаматычнай або тэлемеханічнай канструкцыі, якое прымае, пераўтварае і перадае інфармацыю кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору. Цеплавыя датчыкі паведамілі, што за бартом плюс шэсцьдзесят па Цэльсію.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́та, ‑ы, ДМ ‑нуце, ж.
1. Адзінка часу, роўная шасцідзесятай частцы гадзіны, якая складаецца з 60 секунд. Гадзіннік паказваў без дзесяці мінут дзевяць.Васілёнак.Стрэлка гадзінніка адлічыла сорак мінут.Алешка.// Які‑н. кароткі прамежак часу. Мінута радасці. □ Мужчыны зараз па сняданні Пайшлі ў гумно на спачыванне — Аддаць мінуту для дрымоты.Колас.
2.Спец. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса, якая абазначаецца на пісьме значком ′. Кожны градус дзеляць на шэсцьдзесят мінут (60′), а кожную мінуту на шэсцьдзесят секунд (60″).
[Ад лац. minutus — паменшаны, малы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАПУХО́Ў Фёдар Васілевіч (20.10.1886, С.-Пецярбург — 28.1.1973),
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1956). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1905, педагог М.Легат). У 1905—22 саліст Марыінскага т-ра (у 1910—11 гастраліраваў у ЗША). У 1922—56 (з перапынкамі) маст. кіраўнік трупы Т-ра імя Кірава, з 1931 арганізатар і кіраўнік балетнай трупы Ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, у 1936—41 маст. кіраўнік Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча. Арганізатар і кіраўнік балетмайстарскага аддзялення Ленінградскай кансерваторыі (1962, з 1965 праф.). Адным з першых сярод сав. балетмайстраў пачаў аднаўляць балеты класічнай спадчыны. Стварыў бессюжэтны праграмны «балет-сімфонію» (танцсімфонія «Веліч сусвету» на муз. Л.Бетховена, 1923), сінт. спектаклі (уводзіў спевы, слова, эксцэнтрыку, буфанаду, элементы цырка, т-ра лялек і інш.). Сярод пастановак у Т-ры імя Кірава: «Веліч сусвету»; «Пульчынела» І.Стравінскага (1926), «Ледзяная дзева» на муз. Э.Грыга (1927), «Вясновая казка» на муз. П.Чайкоўскага — Б.Асаф’ева (1947). На бел. сцэне паставіў балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935), «Салавей» М.Крошнера (разам з А.Ермалаевым), танцы ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939). Аўтар кніг «Шляхі балетмайстра» (1925), «Шэсцьдзесят гадоў у балеце» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
krzyżyk
м.
1. крыжык;
2.разм. дзесятак гадоў;
ma szósty krzyżyk na karku — яму ўжо стукнула шэсцьдзесят; яму ўжо за шэсцьдзесят;
2.муз. дыез
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
крапа́к, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят.Колас.// Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
SchockIIn -s, -e капа́, шэ́сцьдзесят штук (мера);
ein gánzes ~ бе́зліч, шмат;
ein ~ Kínder ку́ча дзяце́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)