ушчыпну́ць гл. шчыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыпа́цца, -ыплю́ся, -ы́плешся, -ы́плецца; незак.

1. Шчыпаць (у 1 знач.) каго-н. або шчыпаць адзін аднаго.

2. Тое, што і шчыпаць (у 2 знач.).

|| наз. шчыпа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исщи́пывать несов., разг. сашчы́пваць, шчыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Шчыпаць час ад часу.

П. траву.

Мароз пашчыпвае твар і вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыпа́цца, шчыплюся, шчыплешся, шчыплецца; незак.

1. Шчыпаць (у 1 знач.) каго‑н.

2. Шчыпаць адзін аднаго. Яго [Пецю] пасадзілі паміж двума задзірыстымі вучнямі. Лаза Пецевай спінай яны даставалі адзін аднаго, шчыпаліся і штурхалі ў бакі. Ракітны.

3. Тое, што і шчыпаць (у 2 знач.).

4. Зал. да шчыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глэ́мзаць

‘пра кароў: шчыпаць, скубці’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. глэ́мзае глэ́мзаюць
Прошлы час
м. глэ́мзаў глэ́мзалі
ж. глэ́мзала
н. глэ́мзала
Дзеепрыслоўе
цяп. час глэ́мзаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шчыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да шчыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сощи́пывать несов., разг. (срывать щипком) сашчы́кваць; шчыпа́ць, сашчы́пваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).

Тое, што і шчыпаць.

|| аднакр. ушчыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шчыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)