шчака́сты, -ая, -ае (разм.).

Які мае тоўстыя, пульхныя шчокі (у 1 знач.).

Ш. хлопец.

|| наз. шчака́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адві́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -вісне; -віс, -вісла; зак.

Апусціцца, страціўшы пругкасць.

Шчокі адвіслі.

|| незак. адвіса́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхля́стаць

‘пабіць каго-небудзь (адхлястаць каго-небудзь, што-небудзь: адхлястаць шчокі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхля́стаю адхля́стаем
2-я ас. адхля́стаеш адхля́стаеце
3-я ас. адхля́стае адхля́стаюць
Прошлы час
м. адхля́стаў адхля́сталі
ж. адхля́стала
н. адхля́стала
Загадны лад
2-я ас. адхля́стай адхля́стайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адхля́стаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

щека́ в разн. знач. шчака́, -кі́ ж., мн. шчо́кі, род. шчок;

румя́ные щёки румя́ныя шчо́кі;

щёки бло́ка техн. шчо́кі бло́ка;

упи́сывать за о́бе щеки́ на два бакі́ е́сці; па по́ўніцы е́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shrunken [ˈʃrʌŋkən] adj. змо́ршчаны, маршчы́ністы;

shrunken cheeks шчо́кі ў змо́ршчынах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разрумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Выклікаць румянец на твары ў каго-н.; зрабіць румяным.

Мароз разрумяніў шчокі.

|| незак. разрумя́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

baggy [ˈbægi]adj. мешкава́ты, адві́слы (пра адзежу);

baggy cheeks дру́злыя шчо́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шчака́, -і́, ДМ шчацэ́, мн. шчо́кі і (з ліч. 2, 3, 4) шчакі́, шчок, шчака́х, ж.

1. Бакавая частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.

Чырвоныя шчокі.

Пацалаваць у шчаку.

2. Бакавая плоская частка чаго-н. (спец.).

Ш. сякеры.

|| памянш. шчо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчо́чны, -ая, -ае (спец.).

Шчочная мышца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак.

1. каго-што. Падфарбаваць румянамі.

П. шчокі.

2. што. Смажачы, пекучы, зрабіць румяным, карычняватым.

П. мяса.

|| незак. падрумя́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rosy [ˈrəʊzi] adj.

1. ружо́вы; румя́ны;

rosy cheeks румя́ныя шчо́кі

2. ра́дасны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)