ДАБЕ́Я,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г.п. і чыг. ст. Шуміліна, 46 км ад Віцебска. 343 ж., 119 двароў (1997). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 5, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЦЫЁНАК (Пётр Антонавіч) (25.4.1922, г.п. Шуміліна Віцебскай вобл. — 15.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З ліп. 1941 у знішчальным атрадзе па барацьбе з фаш. лазутчыкамі і дыверсантамі. З ліп. 1943 на фронце, удзельнік Курскай бітвы. Вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Загінуў у баі.
т. 1, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСАМА́Й,
возера ў Шумілінскім р-не ў бас. р. Обаль, за 30 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,32 км², даўж. 780 м, найб. шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Упадаюць ручаі з азёр Жужнева і Мошня. Выцякае ручай Красамай у р. Обаль.
т. 8, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е СЯЛО́,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Зах. Дзвіна. Цэнтр Каўлякоўскага с/с і калгаса. За 28 км на Пд ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 64 км ад Віцебска. 382 ж., 134 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 8, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎЖА, Ловаж,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Будавесць (цячэ праз возера), за 9 км на З ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,28 км², даўж. больш за 1,6 км, найб. шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі каля 3,8 км. Пл. вадазбору 82 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пераважна пад хмызняком.
т. 9, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і Шумілінскага племптушкарэпрадуктара. За 25 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна, 69 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Лоўжа. 569 ж., 248 двароў (1999). Цагельны з-д. Базавая школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
т. 10, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЯ́Н (Вачаган Унанавіч) (14.5.1913, с. Зак Ахалкалакскага р-на, Грузія — 1.8.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ванцян вызначыўся 23.6.1944 у час прарыву варожай абароны каля г.п. Шуміліна Віцебскай вобл.: знішчыў 3 кулямётныя пункты, адбіў 2 контратакі ворага, падбіў танк. Загінуў у баі каля р. Мемеле (Літва).
т. 3, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ДНА,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 15 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,28 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 510 м, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 87 км². Схілы катлавіны разараныя, на У узвышаныя, парослыя хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка.
т. 5, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАВА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе г.п. Обаль — в. Убоіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад г.п. Шуміліна, 70 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Обаль. 190 ж., 71 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік партызанам і воінам-землякам.
т. 9, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ЦІХА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лаўжанскага с/с і саўгаса. За 10 км на З ад г.п. Шуміліна, 55 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Лоўжа. 1028 ж., 380 двароў (1999). Цагельны з-д, мясаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Успенская царква (канец 19 ст.).
т. 10, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)