поме́сячный паме́сячны; (об оплате) ад ме́сяца; (ежемесячный) штоме́сячны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штоме́сячнік, ‑а, м.

Перыядычнае выданне, якое выходзіць раз у месяц; штомесячны часопіс. Штомесячнік «Дзіцячая літаратура».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кожны», напрыклад: штовячэрні, штомесячны, штотыднёвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоме́сячна нареч.

1. ежеме́сячно;

2. поме́сячно;

1, 2 см. штоме́сячны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

менструа́льны

(лац. menstrualis = штомесячны)

які мае адносіны да менструацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Mónatsschrift f -, -en штоме́сячны часо́піс, штоме́сячнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Менструа́цыя ’штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці’ (ТСБМ). З новалац. menstruatio ’тс’, якое з лац. menstruus ’месячны’ (SWO, 466), праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 88) або праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Réntensatz m -es, -sätze (штоме́сячны) паме́р пе́нсіі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

часо́піс, ‑а, м.

Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх Сургучная пячаць, Свежыя часопісы, газеты Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч.

•••

Тоўсты часопіс — перыядычны (звычайна штомесячны) літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс значнага аб’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«АДУКА́ЦЫЯ І ВЫХАВА́ННЕ»,

штомесячны часопіс. Выходзіць з 1992 у Мінску на бел. мове (асобныя матэрыялы на англ., ням. і рус. мовах). Асвятляе навук.-тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні грамадскага і сямейнага выхавання, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. кадраў, замежны вопыт у галіне адукацыі і выхавання.

т. 1, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)