вы́шмульнуць

шмыгнуць, хутка знікнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́шмульну вы́шмульнем
2-я ас. вы́шмульнеш вы́шмульнеце
3-я ас. вы́шмульне вы́шмульнуць
Прошлы час
м. вы́шмульнуў вы́шмульнулі
ж. вы́шмульнула
н. вы́шмульнула
Загадны лад
2-я ас. вы́шмульні вы́шмульніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́шмульнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цмыгану́ць

шмыгнуць, скокнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цмыгану́ цмыганё́м
2-я ас. цмыгане́ш цмыганяце́
3-я ас. цмыгане́ цмыгану́ць
Прошлы час
м. цмыгану́ў цмыгану́лі
ж. цмыгану́ла
н. цмыгану́ла
Загадны лад
2-я ас. цмыгані́ цмыгані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час цмыгану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цмы́гнуць

шмыгнуць, скокнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цмы́гну цмы́гнем
2-я ас. цмы́гнеш цмы́гнеце
3-я ас. цмы́гне цмы́гнуць
Прошлы час
м. цмы́гнуў цмы́гнулі
ж. цмы́гнула
н. цмы́гнула
Загадны лад
2-я ас. цмы́гні цмы́гніце
Дзеепрыслоўе
прош. час цмы́гнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Му́днуцьшмыгнуць’ (ТС). З ⁺мы́днуць. Гукапераймальнае. Параўн. мыд‑мыд! ’шмыг, шмыгануць’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

śmignąć

зак.

1. шмыгнуць, прамільгнуць;

2. хвоснуць, сцебануць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ю́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды‑н., схавацца дзе‑н.; шмыгнуць. У норку ля ракіты юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурэц ’нырэц (у ваду)’ (пух., З нар. сл.). Да ныра́ць (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324; ‑у‑ (замест ‑ы), магчыма, пад уплывам польск. dać nurka ’нырнуць, шмыгнуць’, драг. да́тэ ну́рта ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыса́к ’гультай’ (Мат. Гом.). Роднаснае да пск., цвяр. лыскать ’ухіляцца ад справы, пазбягаць працы’, ’швэндацца, бадзяцца’, ’бегаць, шукаць’, лыскану́тьшмыгнуць’. Да асновы lysk‑/lusk‑/lyzg‑/luzg‑ (гл. лузаць). Больш падрабязна гл. Куркіна (Этимология–72, 68–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.

Ш. у гушчар.

2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.

Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.

Ш. палкай па дошцы.

Ш. нажом па мясе.

Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.

Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум.

Нешта шаснула ў кустах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

Ш. за дзверы.

Ш. у ложак.

2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

Ш. у адхон.

Ш. пад лёд.

3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

Шуснула чарада птушак.

4. 3 сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

Ш. памыйную ваду ў баразну.

Шуснуў дождж.

5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

Шуснула галінка.

6. што. З сілай высыпаць.

Ш. лапату пяску на агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)