бракосочета́ние ср., книжн. шлюб, род. шлю́бу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

айчы́м, -а, м.

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагашлю́бнасць, -і, ж.

Форма афіцыйнага шлюбу, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, а жанчына — некалькі мужоў; палігамія.

|| прым. мнагашлю́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вянча́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад шлюбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліга́мія, -і, ж. (спец.).

Форма шлюбу ў некаторых плямён і народаў пры якой мужчына можа мець некалькі жонак; мнагашлюбнасць.

|| прым. паліга́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супру́жество ср. шлюб, род. шлю́бу м.; шлю́бнае жыццё;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меты́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак ад шлюбу людзей розных рас¹.

|| ж. меты́ска, -і, ДМы́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. меты́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манага́мія, -і, ж. (спец.).

Форма шлюбу, пры якой адзін мужчына можа ўтвараць сям’ю толькі з адной жанчынай; аднашлюбнасць.

|| прым. манага́мны, -ая, -ае і манагамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матрыманія́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да шлюбу; шлюбны.

[Лац. matrimonialis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасляшлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля шлюбу. Пасляшлюбнае падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)