вредоно́сный шко́дны, шкадлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антысаніта́рны, -ая, -ае.

Які супярэчыць патрабаванням санітарыі, брудны і шкодны для здароўя.

Антысанітарныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превре́дный разг. ве́льмі шко́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлетво́рный книжн. шко́дны, згу́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шко́днасць, -і, ж.

1. гл. шкодны.

2. Шкодныя для здароўя ўмовы вытворчасці (афіц.).

Ільготы за ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Шкодны грызун сямейства мышападобных з доўгім хвастом.

|| прым. пацучы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

detrimental [ˌdetrɪˈmentl] adj. шко́дны;

detrimental to one’s health шко́дны для здаро́ўя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нежада́ны, -ая, -ае.

1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

Нежаданая кандыдатура.

2. Непрыемны, шкодны.

Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежада́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадлі́вы¹, -ая, -ае.

1. Які прыносіць шкоду, шкодны.

Шкадлівае паветра.

2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, памаўзлівы.

Ш. кот.

|| наз. шкадлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скразня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вельмі моцная цяга паветра праз скразныя адтуліны, праёмы і пад.

С. шкодны для здароўя.

|| прым. скразняко́вы, -ая, -ае.