экасе́з, ‑а, м.

Шатландскі народны танец тыпу кадрылі, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. écossaise — ад écossais — шатландскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schttisch a шатла́ндскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Scotch2 [skɒtʃ] adj. шатла́ндскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Scotch terrier [ˌskɒtʃˈteriə] n. шатла́ндскі тэр’е́р (сабака)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tam-o’-shanter [ˌtæməˈʃæntə] n. шатла́ндскі берэ́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Highland fling [ˌhaɪləndˈflɪŋ] n. флінг (традыцыйны шатландскі танец)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

highlander [ˈhaɪləndə] n.

1. го́рац

2. Highlander шатла́ндскі го́рац

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

экасе́з

(фр. écossaise, ад écossais = шатландскі)

шатландскі народны танец тыпу кадрылі, які з канца 17 ст. атрымаў шырокае распаўсюджанне як бальны, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕ́ТАН, Хатан (Hutton) Джэймс (3.6.1726, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.3.1797), шатландскі натураліст-геолаг; заснавальнік плутанізму. Даказаў інтрузіўнае паходжанне гранітаў. У працы «Тэорыя Зямлі» (1788) адлюстраваў гісторыю Зямлі як бясконцае паўтарэнне цыклаў з перыяд. зменай разбурэння адных кантынентаў і ўзнікнення іншых; паказаў падабенства стараж. і сучасных геал. працэсаў.

т. 5, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)