moth ball

ша́рык нафталі́ну

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (разм.).

1. Асобнае зерне чаго-н.

Б. гароху.

2. Круглы камячок, шарык.

Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.

Сукенка ў бобкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bltkörperchen

n -s, - фізіял. крывяны́ ша́рык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вала́н, ‑а, м.

1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны ў выглядзе фальбоны або брыжоў на плацці.

2. У бадмінтоне — спецыяльны шарык.

[Фр. volant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку. Таблетка аспірыну. Праглынуць таблетку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mrmel

f -, -n ша́рык; каме́ньчык (для гульні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ду́чка ’алавяны ці гліняны шарык для гульні ў дучку’ (Касп.). Параўн. рус. ду́чка ’ямка, у якую заганяецца шар пры гульні ў лучку’. У бел. мове ду́чкашарык’ < ду́чка ’ямка для гульні ў дучку, у якую заганяецца шарык’. Лічыцца ідэнтычным словам з дуча́й (гл.). Гл. Фасмер, 1, 556; Слаўскі, 1, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шраці́на, ‑ы, ж.

1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.

2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяккага.

Г. цеста.

2. мн. Страва ў выглядзе клёцак з дранай бульбы або мукі, звараная на булёне ці на малацэ.

|| прым. галу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глабуля́рны

(фр. globulaire, ад лац. globulus = шарык)

шарападобны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)