возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Сож, за 4 км на ПнУ ад г.Чачэрск. Пл. 0,2 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 200 м. Поймавае. Усходнія схілы катлавіны пад лесам, зах. пад хмызняком. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вілія, на Пн упадаюць меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдУ ад г.Чачэрск, 72 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 495 ж., 219 двароў (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі паселішчы эпохі неаліту і бронз. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПІНІЧЫ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля. 198 ж., 73 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СНІЦЫ, брамка, фортка,
у народным дойлідстве Беларусі невял. дзверы для ўваходу ў варотах, плоце, агароджы. Ва ўсх. раёнах весніцы робяць са шчыльна збітых дошак, часта аздабляюць разьбой, размалёўкай, фігурна выкаванымі завесамі і клямкамі, у цэнтр. і зах. — лёгкія, са штыкетаў.
Да арт.Весніцы. Аздабленне варот. Чачэрск. 1970-я г.Да арт.Весніцы. Вароты сядзібы ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁЎ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Ліпа, каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 53 км ад Гомеля. 479 ж., 180 двароў (1998). Птушкафабрыка, масласырзавод. Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКУЛАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля аднайм. вадасховішча і р. Чачора, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Меркулавічы». За 22 км на ПнЗ ад г.Чачэрск, 66 км ад Гомеля, 37 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 596 ж., 227 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РНАЎКА,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на Пд ад г.п. Карма, 80 км ад Гомеля, 73 км ад чыг. ст. Рагачоў, на аўтадарозе Карма — Чачэрск. 485 ж., 196 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі ва ўрочышчы Грэнск гарадзішча ранняга жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТАР,
вёска ў Чачэрскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр калгаса. За 5 км на Пн ад г.Чачэрск, 70 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 329 ж., 141 двор (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 1,5 км ад вёскі насыпаны курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІ́МКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Покаць. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г.Чачэрск, 87 км ад Гомеля, 57 кмчыг. ст. Буда-Кашалёўская. 353 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Абеліск у гонар Чачэрскага падп. райкома КП(б)Б і 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Комплекс археал. помнікаў Нісімкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАРЭ́НКА (Іван Нічыпаравіч) (? — 7.10.1655),
паплечнік Б.Хмяльніцкага. Нежынскі палкоўнік (з 1653). З 1654 наказны гетман укр. казацкага 20-тысячнага войска (Нежынскі, Старадубскі і Чарнігаўскі палкі). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пасланы на Беларусь у распараджэнне цара Аляксея Міхайлавіча. У 1654 заняў Гомель, Рэчыцу, Жлобін, Стрэшын, Рагачоў, Прапойск, Чачэрск і Новы Быхаў, у 1655 — Бабруйск, Глуск, Каралеўскую Слабаду, Свіслач, Койданава, разам з рас. войскамі ўдзельнічаў у захопе Мінска і Вільні. Загінуў у час Быхава аблогі 1654—55.