złożyć arkusz we czworo — скласці аркуш у чатыры столкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
че́тверо(с сущ. мужского рода) чаты́ры, род. чатыро́х;
че́тверо солда́т чаты́ры салда́ты; (с сущ. мужского и женского рода, вместе взятыми, с сущ. среднего рода, с сущ., употребляющимися только во мн. числе, с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест.мн. числа)чацвёра, род. чацвяры́х;
их бы́ло че́тверо — тро́е ребя́т и одна́ де́вушка іх было́чацвёра — тры хло́пцы і адна́ дзяўчы́на;
в семье́ че́тверо дете́й у сям’і́чацвёра дзяце́й;
че́тверо сане́йчацвёра сане́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДУ́БАР Леанід Паўлавіч (18.8.1925, г. Магілёў — 18.2.1978),
бел. жывапісец і графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (з 1961). Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных» (1961), «У дарозе» (1962), «Тарпедная атака» (1963), «Пагрузка мін» (1964), «Матросы» (1970), пейзажы «Каля прычала» (1963), «Блакітнае змярканне» (1965), «Шэры дзень» (1967). Працаваў у кніжнай графіцы, аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А.Александровіча (1958), «Мсціслаўцаў посах» Э.Ялугіна (1971), «Па закліку сэрца» М.Аляксеева (1974), «Дзяўчына ішла па вайне» М.Гамолкі (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВОШ (англ. squash), ракетбол,
спартыўная гульня з гумавым мячом (дыям. каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта — падтрымліваць мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням саперніка.
Узнік у сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваны ў 1890-х г. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920, чэмпіянаты свету — з 1930. Існуюць варыянты гульні: т.зв. «брытанскі» («мяккі», або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найб. пашыраны ў некат. краінах Еўропы, Паўн. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі, Афрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Разм. Тое, што і галадаць. Палітычныя вязні астрога галадавалі чацвёра сутак, і турэмнае начальства вымушана было палічыцца з некаторымі іх патрабаваннямі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перая́рак, ‑рка, м.
Жывёла мінулагодняга прыплоду (пераважна пра авечак, ваўкоў). Да логава падышлі чацвёра леташніх ваўчанят-пераяркаў.«Маладосць».Калі самка [ваўка] гіне, самец бярэ сабе новую з пераяркаў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАПО́ЛЬСКАЯ [Zapolska; сапр.Корвін-Піятроўская
(Korwin-Piotrowska)] Габрыэля (30.3.1857, в. Падгайцы Луцкага р-на Валынскай вобл., Украіна — 17.12.1921),
польская пісьменніца і актрыса. Выступала ў т-рах Варшавы, Львова, Парыжа. Пачала друкавацца ў 1880-я г. У прозе глыбокі псіхалагізм характараў спалучала з натуралістычнымі тэндэнцыямі (зб. навел «Акварэлі», 1885, «Чалавечы звярынец», 1893, аповесць «Сезонная любоў», 1905). Найб. вядомасць ёй прынеслі драм. творы (п’есы «Жабуся», 1897, «Іх чацвёра», 1907, «Паненка Малічэўская», 1910), асабліва п’еса «Мараль пані Дульскай» (1906, пер. на бел. мову М.Татур, 1958, паст. т-рам імя Я.Коласа ў 1956) — вострая, з’едлівая сатыра на мяшчанства. Аўтар п’ес «Той» (1898), «Сібір» (1899), рамана «Зашуміць лес» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
птушаня́тка, ‑а, н.
Памянш.-ласк.да птушаня; маленькае птушаня. Карэспандэнт узяў з рук хлопчыка гняздзечка, якое не мела адной сценкі. Але чацвёра ледзь апераных птушанятак змяшчаліся ў ім і разяўлялі дзюбкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛО́РЦЫНГ, Лортцынг (Lortzing) Альберт (23.10.1801, Берлін —21.1.1851), нямецкі кампазітар. Музыцы вучыўся самастойна. З 1820 оперны спявак (тэнар). З 1833 спявак і капельмайстар у Лейпцыгскім гар. т-ры, у 1846—50 оперны дырыжор у Вене, тэатр. капельмайстар у Берліне. Аўтар каля 30 опер і зінгшпіляў. Большасць яго опер блізкія да ням. зінгшпілю і ўвасабляюць рысы італьян. і франц. камічнай оперы. Імкнуўся да стварэння нац.муз. дэмакратычнай мовы, заснаванай на фальклоры. Сярод твораў: оперы «Скарбніца інкаў» (паст. 1836), «Цар і цясляр, або Два Пятры» (1837), «Казанова» (1841), «Ундзіна» (1845), «Збраяносцы Роланда» (1849) і інш., зінгшпілі «Чацвёра вартавых на пасту» (1828), «Паляк і яго дзіця», «Куцця», «Сцэны з жыцця Моцарта» (усе 1832) і інш.; араторыя, кантата, хары, песні, музыка да драм. спектакляў.